Швэнтышкен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Швэнтышкен
лац. Šventyškien
рас. Пугачёво
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Калінінградзкая вобласьць
Паштовы індэкс: 238024
Геаграфічныя каардынаты: 54°26′0″ пн. ш. 22°32′0″ у. д. / 54.43333° пн. ш. 22.53333° у. д. / 54.43333; 22.53333Каардынаты: 54°26′0″ пн. ш. 22°32′0″ у. д. / 54.43333° пн. ш. 22.53333° у. д. / 54.43333; 22.53333
Швэнтышкен на мапе Расеі
Швэнтышкен
Швэнтышкен
Швэнтышкен

Швэнтышкен (ням. Groß Schwentischken[1]; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Пугачова, рас. Пугачёво) — пасёлак у Расейскай Фэдэрацыі, каля ракі Пісы. Уваходзіць у склад Несьцераўскага раёну Калінінградзкай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьвінт

Сьвінт, пазьней Швінт або Швэнт (Suint, Schwindt, Schwendt) — імя германскага паходжаньня[2][3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 45.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1381.
  3. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 57.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.