Максьвіта
Выгляд
Максьвіта лац. Makśvita | |
Meguswind | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mago + Swind |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Максьвіта» |
Максьвіта — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Мегусьвінд або Мегсьвінт (Meguswind, Mehsuint) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маг- (мак-) (імёны ліцьвінаў Магейка, Макула, Магер; германскія імёны Magico, Maccula, Mager) паходзіць ад гоцкага mēgs 'адзін з бацькоў'[2] або бургундзкага magus 'хлопчык, сын'[3], а аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) — ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Дорота Максвита (1528 год)[5].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дарота Максьвіта — крэўская або сьвірская баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
На 1903 год вёска Максьвітышкі існавала ў Вількамірскім павеце[6].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1070.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 164.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 137.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 67.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 117.