Краслаўка
Краслаўка | |||||
лат. Krāslava | |||||
![]() Касьцёл Сьвятога Людвіка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | X стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1923 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Край: | Краслаўскі | ||||
Плошча: | 8,63 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 9114 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1056,08 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-5601 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°53′44″ пн. ш. 27°9′52″ у. д. / 55.89556° пн. ш. 27.16444° у. д.Каардынаты: 55°53′44″ пн. ш. 27°9′52″ у. д. / 55.89556° пн. ш. 27.16444° у. д. | ||||
Краслаўка на мапе Латвіі ![]() ![]() Краслаўка | |||||
![]() | |||||
http://www.kraslava.lv |
Краслаўка (па-латыску: Krāslava , па-польску: Krasław, па-нямецку: Kreslau) — места на паўднёвым усходзе Латвіі, на рацэ Дзьвіне. Адміністрацыйны цэнтар Краслаўскага краю. Насельніцтва на 1 студзеня 2010 году — 10 194 чалавекі.
Знаходзіцца за 274 км на паўднёвы ўсход ад Рыґі, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Краслава на лініі Дзьвінск — Полацак. Прыстань.
Зьмест
Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва места паходзіць ад другога імя полацкай князёўны Рагнеды-Гарыславы. Паводле паданьня князёўна неаднойчы наведвала Гарыслаўку. На карысьць гэтага факту сьведчыць адлегласьць да памежнага заходняга полацкага Герцыке (70 кілямэтраў), а таксама тое, што яшчэ далей на захадзе, паблізу сучаснага Ашэрадэну (па-латыску: Aizkraukle), знаходзіцца найбольш заходні з усіх Барысавых камянёў[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- X стагодзьдзе: заснаваньне паселішча князёўнай Рагнедай, у складзе Полацкага княства.
- XIV стагодзьдзе: пад уладай Лівонскага ордэна.
- XVI стагодзьдзе: у Краслаўцы зьявіўся каталіцкі касьцёл.
- 1677: у складзе Інфлянцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.
- 1725: уладаньне графаў Чапскіх.
- 1729: перайшла да Плятэраў, якія збудавалі тут мураваныя касьцёл і палац.
- 1757: пры кляштары езуітаў адкрылася Краслаўская каталіцкая сэмінарыя — першая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1801—1918: мястэчка Віцебскай губэрні.
- 1852: у Краслаўцы было 389 вялікіх будынкаў (зь іх 32 мураваныя) і 3030 жыхароў, працавалі гарбарня і кафляная майстэрня.
- 1923: атрымала статус места.
- 2009: цэнтар краю.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці, апрацоўка драўніны і лёну.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У месьце працуе Краслаўскі гістарычна-мастацкі музэй.
Сярод архітэктурных здабыткаў вылучаюцца палац Плятэраў (1765—1791), касьцёл Сьв. Людвіка (1755—1767) і стараверская царква.
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Канстанты Рамуальд Будкевіч (1867—1923) — каталіцкі сьвятар
- Валянтына Гатоўская (нар. 1965) — латвійская атлетка
- Аўгуст Касьцеша-Жаба (1801—1894) — польскі арыенталіст, дыплямат
- Мікалай Лоскі (1870—1965) — расейскі філёзаф
- Інэта Радзевіча (нар. 1981) — латвійская атлетка
- Сяргей Сахараў (1880—1954) — беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог
Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Койданаў, Беларусь
- Аляксандраў-Лодзкі, Польшча
- Паддэмбіцы, Польшча
- Валакаламск, Расея
- Вадстэна, Швэцыя
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Iedzīvotāju reģistra statistika uz 01.01.2016(лат.) «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā». Pilsonības un migrācijas lietu pārvalde (14. 07. 2016). Праверана 1. 01. 2016 г.
- ^ Вікінгі ў беларускім фальклёры // Андрэй Катлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002
- ^ Замок Краслава (Креславка - Kreslawka)(рас.) Средневековые замки Латвии Праверана 19 студзеня 2013 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Krasław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 616—619
- Краславка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Краслаўка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт места(лат.)