Перайсьці да зьместу

Гудан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Godan
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gudo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Вытворныя формы Гудзін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гудан»

Гудан — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Годан (Godan) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог'[2], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[3].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Гудан (Gudan) і Гудановіч (Gudanowicz, Gudonowicz)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Parafia glinciska… Gudoniszki (1784 год)[5].

Гуданы (Gudan, Gudon) гербу Завадынец — літоўскі шляхецкі род[6].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гуданы каля Цельшаў[7].

  1. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. S. 260.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  4. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 135—137.
  5. ^ Łozowska M. Dekanat wileński w 1784 roku w świetle opisów parafii. — Białystok, 2003. S. 55.
  6. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 150.
  7. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 227.