Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя (Лынтупы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
КраінаБеларусь
МястэчкаЛынтупы
Каардынаты55°02′55″ пн. ш. 26°18′44″ у. д.HGЯO
КанфэсіяКаталіцкая царква і каталіцтва
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэарэнэсанс
Аўтар праектуТадэвуш Раствароўскі[d]
Дата заснаваньня1914
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвято́га Апо́стала Андрэ́я[a] — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Лынтупах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры нэабарока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Парафія ў Лынтупах вядзе сваю гісторыю з XV стагодзьдзя. Першы драўляны касьцёл пад тытулам Сьвятога Апостала Андрэя тут збудавалі каля 1459 году. Таго ж году пан Андрэй Даўгердавіч у сваёй лацінскай дароўнай грамаце касьцёлу ўжыў «народныя» словы «бязьмен» мёду (bezmien mellis) або «пуд» мёду (pud mellis), а таксама меру «грачыхі» (hreczychy)[1] — гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[2].

У 1640 годзе Аляксандар Чарніцкі збудаваў пры касьцёле капліцу з цэглы, падараваў яму 8-пудовы звон і літурічнае начыньне.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Лынтупы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

У 1908—1914 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла.

За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.

Помнік архітэктуры нэабарока. Гэта манумэнтальная 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўцыркульнай апсыдай. 2-ярусны асноўны аб’ём хаваецца за кулісай галоўнага фасада, цэнтар якога вылучаецца 2-ярусным рызалітам пад 3-кутным франтонам. Барокавая дынаміка і архітэктурная плястыка найбольш выяўляюцца ў верхніх ярусах вежаў, завершаных гранёнымі ліхтарамі, падзеленых прафіляванымі карнізамі і пілястрамі. Рытміку бакавых фасадаў ствараюць высокія аркавыя аконныя праёмы.

У інтэр’еры захоўваецца абраз «Сьвятая Ганна», які датуецца канцом XVIII — пачаткам XIX стагодзьдзя[3].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. У некаторых крыніцах памылкова значыцца пад тытулам Сьвятога Андрэя Баболі
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Красільнікава, 1
  1. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 177.
  2. Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
  3. Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]