Перайсьці да зьместу

Готшалк (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gottschalk
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Got + Schalk
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гудэскалк
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Готшалк»

Готшалк, Гудэскалк (ням. Gottschalk) — мужчынскае імя. Вытворныя прозьвішчы — Готшальк, Готшаль.

Готшалк — славянская форма германскага імя Gottschalk, Godescalc (гоцкага імя Gudescalcus). Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны'[1] або *guts 'гот'[2], а аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скаламонт, Скальбут; германскія імёны Scelemondo, Butaskalks) — ад гоцкага skalks 'слуга'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotschalk (Goczałk)[4].

Готшалкі-Унгеры (Gotszalk-Unger) — літоўскі шляхецкі род з Смаленскага ваяводзтва[6].

Гутшален (Guttschallen) — былая вёска каля Тапявы ў Прусіі[7].

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 76.
  5. ^ Starnawska M. O składzie społecznym kapituły poznańskiej w okresie rozbicia dzielnicowego // Kwartalnik Historyczny. Nr. 96 (3/4), 1989. S. 36, 45.
  6. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 344.
  7. ^ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 27.