Сонгуць
Выгляд
Сонгуць лац. Songuć / Sonhuć | |
Sungod | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sunna + Godo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Жонкуць |
Зьвязаныя імёны | Godsune |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сонгуць» |
Сонгуць (Жонкуць) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сунгод, Сунігод або Сунігот (Sungod[1], Sunegod, Sunegot[2]) і Годсун (Godsune) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -сун- (-сон-) (імёны ліцьвінаў Сунгард, Сунігайла, Сонкін; германскія імёны Sungart, Sunigelo, Sunken), паходзіць ад гоцкага sunja 'праўда', sunis 'сапраўдны'[4], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) — ад гоцкага guþs 'Бог'[5], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловековъ… Жонкутьевича (1440—1492 гады)[7]; человековъ Ясвонского повета… а Сонкгутя (2 лістапада 1498 году)[8]; w dzierżawie gowdowskiey… ziem… Songuciewczynę (24 жніўня 1528 году)[9].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 433.
- ^ Domesday Names: An Index of Latin Personal and Place Names in Domesday Book. — The Boydell Press, 1997. P. 200.
- ^ Forssner T. Continental-Germanic Personal Names in England in Old and Middle English Times. — Uppsala, 1916. P. 226.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. С. 186.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 77.