Гудыла
Гудыла[1] (грэц. Γοδιλᾶς; ? — па 528) — бізантыйскі генэрал імпэратараў Юстына I і Юстыніяна I.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўпамінаецца ў 518 годзе як адзін з афіцэраў, якія бралі ўдзел ў абвяшчэньні Юстына I бізантыйскім імпэратарам. Цырымонія апісваецца ў De Ceremoniis, складзенай імпэратарам Канстантынам VII Парфірародным у X стагодзьдзі, і дае Гудыле ранг кампідуктара («інструктар муштры») палку Лянцыарыяў.
У 528 годзе разам з Бадуарыюсам ачоліў вайсковую экспэдыцыю з Адэсоса (сучасная Варна) супраць гунаў Крыму. Таго ж году аб’яднаў сілы з Аскумам і Канстантыёлюсам, каб супрацьстаяць бесьперапыннаму ўварваньню гунаў або булгараў у Фракію. Бізантыйскім войскам удалося перамагчы адну групу захопнікаў у бітве, але потым яны трапілі ў засаду і былі разгромленыя другой групай гунаў або булгараў. З трох водцаў толькі Гудзіла змог прарвацца і выратавацца[2].