Перайсьці да зьместу

Гутвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gutvin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gudo + Wino
Іншыя формы
Вытворныя формы Годвайн
Зьвязаныя імёны Wingot
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґутвін»

Гутвін, Годвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гудвін, Годвін або Гутвін (Guduin, Godoinus[1], Gutvinus[2]) і Вінгот (Wingot[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6].

Адпаведнасьць імя Гудвін германскаму імю Gudvin прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotwin[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Maria Godwin (1836 год)[9].

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 113.
  2. ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 217, 225.
  3. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 107.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 663, 1609.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Юркенас Ю. Балтийские антропоосновы LIAUB-, DAG-, GUD- // Повідомлення Української ономастичної комісії. Вип. 15. — Київ: Наукова думка, 1976. С. 9.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 75.
  9. ^ Bystrzyca, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  10. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства на сеймике 1777 г. Список, Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 лютага 2016 г.