Гаўдзіла
Гаўдзіла лац. Gaŭdziła / Haŭdziła | |
Gaudila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gaudo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гаўдэль, Гаўдзіль, Гаўдзіла, Гальдзель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гаўдзіла» |
Гаўдзіла (Гаўдэль, Гаўдзіль, Гальдзель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаўдзіла, Гаўдзела або Гаўдула (Gaudila, Gaudela[1], Gaudula[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[4] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5].
У Прусіі бытавала імя Гаўдыл: Gaudil (або Gandil; 1360 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Андрей Кговдилович (1538 год)[7]; Magdalena Gaudelewicz (1751 год)[8]; Marianna Galdziel (1805 год)[9][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаўдэлі (Gawdel) — прыгонныя зь вёскі Вялікага Сяла, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].
Гаўдзілевічы (Gawdzilewicz) гербу Прус I — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[13].
Гаўдзялевічы (Gawdzielewicz) гербу Прус I — літоўскі шляхецкі род[14].
Гаўдзілевічы (Gaudzilewicz) — літоўскі шляхецкі род з Рэчыцкага павету[15].
У XVI ст. існаваў маёнтак Гаўдзілавічы (Говдиловичи) у Жамойцкім старостве[16].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Memoires de l’Académie des sciences, belles-lettres et arts de Clermont-Ferrand. T. 3. — Clermont-Ferrand, 1861. P. 417.
- ^ Köbler G. Gotisches Wörterbuch. — Leiden — Köln, 1989.S. 689.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 612, 990.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 502.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 284.
- ^ Rudniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Helianów (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 131.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 211.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 73.
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4. — Менск, 2016. С. 291.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 259.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 77.