Годэгард
Выгляд
Годэгард, Гудагард — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Годэгард (Godehard, Godahard, Gudahard) мае германскае паходжаньне. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог'[1], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[2], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[3][4]. Больш пашыраная ў славянскіх мовах форма адпаведнага германскага імя — Годар (Годард, Готгард, Гатарда)[5].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Годэгард з Гільдэсгайму (960—1038) — каталіцкі Сьвяты, біскуп Гільдэсгайму
- Годэгард Шрам (нар. 1943) — нямецкі пісьменьнік
- Годэгард Лінк (нар. 1944) — нямецкі актор і рэжысэр
- Годэгард Гізэ (нар. 1972) — нямецкі філёзаф
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 79.