Перайсьці да зьместу

Сьвятая Гудыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гудыла
Гудыла
Сьвятая
Нарадзілася 646
Памерла паміж 680 і 714
Дзень памяці 8 студзеня

Гудыла, пазьней Гудула (лац. Gudila, нід. Goedele, франц. Gudule; 646 — паміж 680 і 714) — Сьвятая, заступніца Брусэлю.

Паводле сярэднявечнай ананімнай крыніцы «Vita sanctae Gudilae», напісанай у 1048—1051 гадох, была дачкой лятарынскага герцага Вітгера і Cьвятой Амальбэргі. Мела дзьве сястры, Сьвятую Фараільду і Сьвятую Райнольду, і брата, Сьвятога Эмэбэрта, які быў біскупам Камбрэ[1]. Выхоўвалася ў кляштары ў сваёй стрыечнай сястры, Сьвятой Гертруды. Па сьмерці Гертруды вярнулася дадому і стала займацца дабрачыннай дзейнасьцю.

Мошчы Сьвятой Гудылы спачылі ў алтары касьцёла Сьвятога Збаўцы ў Марсэлі. За герцагам Карлам (977—992) мошчы перанесьлі ў Брусэль. Біскуп камбрэйскі Жэрард (памёр у 1054 годзе) перанёс іх у касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла, які пазьней атрымаў таксама імя Сьвятой Гудылы. 6 чэрвеня 1579 году касьцёл разрабавалі гезы-пратэстанты; мошчы Сьвятой Гудылы адкапалі і расьсеялі. Частка мошчаў захоўваецца сёньня ў касьцёле Сьвятой Гільдэгарды ў Эйбінгене, Нямеччына (цяпер уваходзіць у склад Рудэсгайма-на-Райне).

  1. ^ Van der Essen L. St. Gudula // The Catholic Encyclopedia. Vol. 7. — New York: Robert Appleton Company, 1910.