Андрэй Даўгердавіч
Герб «Памян» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Памёр | 1461 |
| Род | Даўгердавічы |
| Бацькі | Ян Даўгерд |
| Жонка | Сьвятохна |
| Дзеці | Ганна, Алена |
Андрэй Даўгердавіч (? — 1461) — літоўскі баярын.
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Сьвіранах і Лынтупах (называў сябе панам на Сьвіранах і Лынтупах).
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Andreas (Andruszko) Dowgyrdowycz, Андреи Довъкгирдович[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага баярскага роду. Быў у сваяцтве з Саковічамі (выступаў як сьведка ў данацыі Андрэя Саковіча Віленскай катэдры). Магчыма, тоесны Даўгерду Салкулевічу, які паручыўся за Братошу ў канцы XIV ст.
Ажаніўся зь Сьвятохнай (нявысьветленага паходжаньня). У шлюбе меў дачок Ганну (выйшла замуж за Юрыя Гайцэвіча, пазьней — за Івана Ільлініча) і Алену (выйшла замуж за Пецьку Сьвірскага).
14 студзеня 1459 году і ў 1461 годзе зрабіў ахвяраваньні на фундаваны ім касьцёл у Лынтупах, у 1461 годзе — на Віленскую катэдру.
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сваёй лацінскай грамаце ад 1459 году ўжыў «народныя» словы «бязьмен» мёду (bezmien mellis) або «пуд» мёду (pud mellis), а таксама меру «грачыхі» (hreczychy)[2]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 245.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 177.
- ↑ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4