Перайсьці да зьместу

Глеб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Guðleifr
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Guta + Leifi
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Глеб»

Глеб — мужчынскае імя, якое супастаўляецца з германскім імём Готліб[1], і вытворнае ад яго прозьвішча.

Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[2]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegotus) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[3], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[4], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[5][6]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[7] або 'нашчадак Бога'[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hliebonie et Radwil germanis mariti mei dicti Miczko (15 лютага 1484 году)[8]; nobili Hleb Gymathowicz[9] / nobili Gleb Gymathowicz[10] (1485 год); ему земли пустыи в Радунъском повете, шесть следов… а Глебовщину (22 траўня 1498 году)[11]; землици пустовское у Волковыиском повете на имя Глебовщины (11 чэрвеня 1511 году)[12]; двор Глебишъки (9 чэрвеня 1555 году)[13]; Wincenty Glebowicz (1803 год)[14].

Прыдомкам Глеб карыстаўся літоўскі шляхецкі род Гашанскіх (Кашанскіх)[21][22].

Глябовічы (Glebowicz) — прыгонныя зь вёсак Катоў, Якавічаў, Дубіны (Ашмянскі павет) і мястэчка Валожына, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[23].

Глябовічы або Хлябовічы (Hlebowicz, Chlebowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[24].

Глябовічы-Палонскія — літоўскі шляхецкі род[25].

Глябовіч (Hlebowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[26].

На 1882 год існаваў фальварак Глебішкі ў Сьвянцянскім павеце[27].

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Глебавічы, на гістарычнай МеншчынеГлебаўшчына і Глебкавічы, на гістарычнай ЛідчынеГлебаўцы, на гістарычнай АршаншчынеГлебава, на гістарычнай РэчыччынеГлебава Рудня, на гістарычнай ВіцебшчынеГлебаўск, на гістарычнай ТроччынеГлебішкі.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 73.
  2. Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
  3. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  4. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 156.
  5. Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  6. Leifr, Nordic Names
  7. Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 79.
  8. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 393.
  9. Грамота вдовы виленского каштеляна Петра (Сенька) Гедигольдовича Милохны на двор Мир (1485)(недаступная спасылка), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  10. Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 260.
  11. Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 179.
  12. Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 218.
  13. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558 гг.). — Менск, 2020. P. 367.
  14. Jewie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  15. Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 146.
  16. Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 190.
  17. Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 53.
  18. Грамота вдовы виленского каштеляна Петра (Сенька) Гедигольдовича Милохны на двор Мир (1485)(недаступная спасылка), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  19. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1022.
  20. Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
  21. Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 47.
  22. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  23. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 316, 353, 358—359.
  24. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 282.
  25. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
  26. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  27. Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 73.