Перайсьці да зьместу

Буш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Буш (прозьвішча)»)
Busch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бус, Бусь, Буша, Бош, Буза, Бузь, Боўш
Зьвязаныя імёны Бушка, Бушыла, Бусінь, Бушман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Буш»

Буш (Бус, Бусь, Буза, Бузь), Буша, Бош — мужчынскае імя і прозьвішча.

Боса, пазьней Буc, Буса або Буш (Boso, Boos, Busse[1], Buoso[2], Buss[3], Busch[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бус- (-бос-) паходзіць ад стараверхненямецкага bōsi 'варожы, злы'[6] або ад германскага buozan 'паляпшаць, прыносіць карысьць'[7]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Бушка (Буска, Босіка), Бушыла (Бусіл, Бузель), Бусінь, Бушман. Адзначаліся германскія імёны Buske (Buschke, Bosico), Busilo (Büschel), Buosin, Bussman[a]. Апроч таго, існуе германскае прозьвішча Буш (ням. Busch, анг. Bush), якое звычайна выводзяць ад германскага слова з значэньнем 'гушчар, зарасьнік'. Ад гэтага прозьвішча з дапамогай асновы -ман- утварылася прозьвішча Бушман (Buschmann, Bushman)[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bosza (Posz, Posza), Pusołt (< Busolt)[9]. Апроч таго, у Польшчы бытавала імя Буш: Bus (1398 год), Busch (1440 і 1455 гады)[10].

У Прусіі бытавалі імёны: Buse / Busse (10 жніўня 1299 году[11] і 1419 год)[12], Busgede / Bosegede (1419 год)[12]. У 1624 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Ludovicus Bußwaldt, Lieb-Mülensis Borussus[13].

Імя Буша бытавала ў Ноўгарадзе: Буша (1539 год)[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mertin Busch eime schiffmanne (1404 год)[15]; боаринъ его Иванъ Боша (Ніканаўскі летапіс)[16]; в Сомъникахъ… Митько Бошевичъ — служба, Петрецъ Бошевичъ — служба, Микя Бошевичъ — служба (сьнежань 1534 году)[17]; Василий Бусичь (1552 год)[18]; co Narusz z Buszom trzymali (1554 год)[19]; Bosz Szymkow… Iwassko, Busz a Onikiey Przelieikiewiczy (1558 год)[20]; село Пужичи… Гапонъ Бушичъ (1566 год)[21]; Joël Busch, Lithuanus (1594 год)[22]; Krzysztof Buszewicz za ojca swego po kozacku (1621 год)[23]; na miejscu… K[on]d[ra]ta Busiewicza (1667 год)[24]; Buza… Buziewicza… Buzowa (1671—1681 гады)[25]; jm. p. Busz[26], Mikołaj Busz[27], jmp. Krzysztof Busz[28] (1690 год); na jchmcw panów… Antoniego Busza (10 лютага 1722 году)[29]; honestis Christophoro Bus (1742 год)[30]; Busowszczyzna… Buszyszki (1744 год)[31]; Stanisław Busz (4 кастрычніка 1765 году)[32]; Piotr Bouszewicz (1797 год)[33]; Andrzej Bosz (1831 год)[34][b].

Бушы — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[45] і касьцёла ў Крывічах на 1853 год[46].

Бушы (Busza) — прыгонныя зь вёскі Вянцэвічаў (каля Сьвіру), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[47].

Бушы гербаў Бушлер і Ясеньчык[48][49] — літоўскія шляхецкія роды[50].

Бушы гербаў Асарыя і Ясенчык — літоўскія шляхецкія роды[51].

Бус (Bus) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Кобрыню[52].

Буш (Busz) і Бушэвіч (Buszewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[53].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сяло Бусы каля Кельмаў і маёнтак Бушышкі ў Жамойцкім старостве[54].

У XVI ст. існаваў маёнтак Бушавічы (Бушевичи) у Жамойцкім старостве[55].

На 1906 год існавалі фальварак Бушава і сяліба Бусава ў Лепельскім павеце, вёска Бушы ў Рэжыцкім павеце, а таксама вёска Бушаўка ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[56].

На 1910 год існавала лясная вартоўня Бушава ў Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні[57].

На гістарычнай Полаччыне існуюць вёскі Бушава і Бусава, на гістарычнай Аршаншчыне — Бушоўка. Назву Бушаўка маюць вёскі на гістарычнай Рэчыччыне.

  1. Таксама адзначаліся германскія імёны Boshart (Bos-hart)[6], Bosochind (Boso-chind)[7], Bosogast (Boso-gast)[7], Bosoldt (Bos-oldt)[6]
  2. Таксама:
    • Бушмін: Жданъ Бушминъ (6 ліпеня 1601 год)[35]
  1. Jónsson F., Jørgensen E. Nordiske pilegrimsnavne i broderskabsbogen fra Reichenau // Aarbøger for nordisk oldkyndighed og historie. Ser. 3, vol. 13, 1923. S. 18.
  2. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 60.
  3. Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 1: Fornavne. — København, 1948. S. 174.
  4. Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 8.
  5. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 329—330.
  6. 1 2 3 Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 203.
  7. 1 2 3 Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 329—330.
  8. Hanks P. Dictionary of American Family Names. Vol. 1. — Oxford University Press, 2003. P. 259.
  9. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 23, 279.
  10. Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 287.
  11. Urkundenbuch des Bisthums Samland. — Leipzig, 1891. S. 102.
  12. 1 2 Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 21.
  13. Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 279.
  14. Новгородские писцовые книги, изданные Археографической комиссией. Т. 4. — СПб., 1886. С. 336.
  15. Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 976.
  16. ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 103.
  17. Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 148—149.
  18. Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 628.
  19. Karalius L. 1554 metų Balninkų dvaro valakų matavimo registras // Istorijos šaltinių tyrimai. T. 5, 2014. P. 260.
  20. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 175, 356.
  21. Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 430—431.
  22. Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 124.
  23. Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 107.
  24. Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 326.
  25. Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 129.
  26. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 120.
  27. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 243.
  28. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo połockie 1667 i 1690 r. — Warszawa, 2018. S. 125.
  29. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 278.
  30. Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 92.
  31. Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  32. Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 116.
  33. Kamionka, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  34. Kupiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  35. Тэльман Маслюкоў, Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года
  36. Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 45.
  37. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 142.
  38. Яўген Анішчанка, Шацк инвентарь 1749 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 чэрвеня 2018 г.
  39. Яўген Анішчанка, Попис шляхты Минского воеводства 1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 сьнежня 2017 г.
  40. Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
  41. Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
  42. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 525.
  43. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 115.
  44. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 247.
  45. Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
  46. Яўген Анішчанка, Кривичи костел. Список прихожан 1853 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 студзеня 2016 г.
  47. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 57.
  48. Malewski Cz. Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwie w XIX wieku. — Wilno, 2002.
  49. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 52, 434.
  50. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  51. Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 459—460.
  52. Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 311.
  53. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  54. Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 53—54.
  55. Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 33.
  56. Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 181, 203, 353, 383.
  57. Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 34.