Наруш
Наруш лац. Naruš | |
Norusch | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Noro + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Нарэш, Нараш |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Наруш» |
Наруш (Нарэш, Нараш) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нора (Noro) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[3], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[4].
Імя Норуш (Норыш) гістарычна бытавала ў Польшчы: Norusch (1446 год), Norisch (1442, 1444 і 1450 гады)[5].
У Чэхіі бытавала германска-славянскае імя Noreš[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: domina Katherina dedit [in]scribere animam viri sui nomine Mathia alias Narusch (кастрычнік 1445 году)[7]; Воитъку Нарушевичу 12 копъ (23 лістапада 1486 году)[8]; а 2 у Ошъмене, въ Станька Нарушевича (14 сьнежня 1486 году)[9]; Воитьку Нарушевичу 12 копъ с корчомъ ошменъскихъ[10], Мартину, Станькову сыну Нарушевича, 6 копъ з мыта въ Менъску, а 6 копъ с корчомъ в Красномъ Селе[11], въ Станька Нарушовича[12] (17 сакавіка 1488 году); nobilibusque dominis… Alberto Naruszowicz (10 ліпеня 1490 году)[13]; tributarios in Oszowiec et in Pasieka… Nieresch (12 траўня 1494 году)[14]; панъ Воитко Нарушевич (25 чэрвеня 1499 году)[15]; службы у Жижморском повете на има Наруша Еимонтовича (8 верасьня 1511 году)[16]; людеи наших Бряславского повета… Наруша Римшевича (29 траўня 1514 году)[17]; людеи наших Стоклишского повета…а Наруша Монтеиковича (19 студзеня 1515 году)[18]; в Городенском повете шест служоб людеи… Нарушка з братьею Иванелевичов (3 кастрычніка 1516 году)[19]; Павел Нарушевичъ, писар латинским господара короля его милости (21 сьнежня 1516 году)[20]; Ян Нарушевичъ… Матеи Нарушевичъ[21], Пашко Нарушевичъ… Пронец Нарушевичъ… Нарушь Буивидовичъ… Мацко Нарушевичъ… Станислав Нарушевич [22], Нарушь Андрушъковичъ[23], Нарушъ Миколаевичъ[24], Ленартъ Нарушевичъ… Юхно Нарушовичъ… Павел Нарушевичъ[25], Петръ Нарушевичъ… Миколаи Нарушевич[26] (1528 год); co Narusz z Buszom trzymali (1554 год)[27].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Войтка Нарушавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімер; заснавальнік роду Нарушэвічаў
- Ян і Мацей Нарушавічы — ашмянскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пашка, Пранец, Мацька і Станіслаў Нарушавічы, Наруш Буйвідавіч — рудамінскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Наруш Андрушкавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Наруш Мікалаевіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт, Юхна і Павал Нарушавічы — эйшыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар і Мікалай Нарушавічы — відуклеўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Наруш Ганусавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[28]
Назву Нарушова маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне і Полаччыне. На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Нарушаўцы і Нарушышкі, на гістарычнай Случчыне — Нарэшавічы, на гістарычнай Лідчыне — Нарашы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 5, 1168.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 4. — Wrocław, 1974—1976. S. 73.
- ^ Svoboda J. Bemerkungen über alttschechische Personennamen deutscher Herkunft // Onomastica Slavogermanica. III. — Berlin, 1967. S. 39.
- ^ Rowell S. C. Winning the Living by Remembering the Dead? Franciscan Tactics and Social Change in 15th century Vilnius // Tarp istorijos ir būtovės. Studijos prof. E. Gudavičiaus 70-mečiui. Vilnius, 1999. P. 118.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 29.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 52.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 56.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 58.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 63.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 430.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 479.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 214.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 163.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 148.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 207.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 312.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 323.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 58.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 69.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 76.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 85.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 88.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Karalius L. 1554 metų Balninkų dvaro valakų matavimo registras // Istorijos šaltinių tyrimai. T. 5, 2014. P. 260.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 30, 200.