Бушман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Bussman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buoso + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бусман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бушман»

Бушман, Бусман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Бусман або Пусман (Bussman, Pussman) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бус- (-бос-) (імёны ліцьвінаў Бушка, Бушыла; германскія імёны Buske, Busilo) паходзіць ад стараверхненямецкага bōsi 'варожы, злы'[2] або ад германскага buozan 'паляпшаць, прыносіць карысьць'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5]. Апроч таго, існуе германскае прозьвішча Бушман (ням. Buschmann, анг. Bushman), утворанае ад германскага прозьвішча Буш (ням. Busch, анг. Bush), якое звычайна выводзяць ад германскага слова з значэньнем 'гушчар, зарасьнік'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пустовщины в Слонимском повете въ Ерутичох… а Бусмановщину (11 красавіка 1516 году)[7]; землю на имя у Бусмановщину… напротивку Бусмановщины (3 кастрычніка 1516 году)[8]; земли пустыи Городеньского ж повета… Бушмоновщына (18 верасьня 1517 году)[9]; od P. Busmana (1690 год)[10][a].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бушманы — літоўскі шляхецкі род[12].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама: Жданъ Бушминъ (6 ліпеня 1601 год)[11]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 216.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 203.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 329—330.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. ^ Hanks P. Dictionary of American Family Names. Vol. 1. — Oxford University Press, 2003. P. 259.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 188.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 310.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 368.
  10. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 214.
  11. ^ Тэльман Маслюкоў, Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года
  12. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты