Канстанцін Шырвід
Канстанцін Шырвід | |
Konstantinas Sirvydas | |
Партрэт XVIII стагодзьдзя | |
Дата нараджэньня | 1579[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 жніўня 1631[4] |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца вучобы | Віленскі ўнівэрсытэт |
Занятак | лексыкограф, мовазнаўца, прапаведнік, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | |
Канстанці́н Шы́рвід (па-лацінску: Constantinus Szyrwid, па-летувіску: Konstantinas Sirvydas; па-польску: Konstanty Szyrwid; паміж 1578 і 1581 — 23 жніўня 1631, Вільня) — летувіскі лексыкограф, адзін з заснавальнікаў летувіскай пісьменнасьці[5].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся, як мяркуюць, у навакольлях Анікштаў. У 1598 годзе ў Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў езуіцкіх калеґіях Вільні, Рыгі і іншых гарадоў, затым у Віленскай езуіцкай акадэміі (Almae Academia et Universitas Vilnensis Societatis Jesu; 1606—1610), быў прафэсарам акадэміі. Каля дзесяці гадоў чытаў пропаведзі ў акадэмічным касьцёле Сьвятых Янаў у Вільні.
Падрыхтаваў першы польска-лацінска-летувіскі слоўнік „Dictionarium trium linquarum“ («Слоўнік трох моваў»). Першае выданьне выйшла ў сьвет у Вільні каля 1620, затым слоўнік неаднаразова перавыдаваўся: 2-е дапоўненае выданьне 1629; 1631, 1642, 1677, 1713. Слоўнік прызначаўся для студэнтаў, якія вывучаюць паэтыку і рыторыку; утрымоўваў каля 1400 словаў. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя слоўнік заставаўся адзіным аддрукаваным у ВКЛ слоўнікам летувіскай мовы (слоўнікі летувіскай мовы выдаваліся ў Прусіі).
Напісаў зборнік пропаведзяў (дакладней — канспэктаў ці кароткія зьместы пропаведзяў) „Punktai sakymu“ на летувіскай і польскай мовах (першае выданьне 1629, другое 1644). Выдаў камэнтары да «Песьні песьняў» і «Пасланьню апостала Паўла эфэсянам» („Explanationes in Cantica Canticorum Salomonis et in epistolam D. Pavli ad Ephesios“).
Імя Шырвіда носіць вуліца ў Анікштах, у цэнтры Вільні (K. Sirvydo g., у савецкі час Рашытою), адзін з двароў у ансамблі Віленскага ўнівэрсытэту, сквэр у Старым горадзе паміж вуліцамі Гаона, Шварца і Пілес.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Swartz A. Konstantinas Širvydas // Open Library (анг.) — 2007.
- ^ Konstantinas Širvydas // Faceted Application of Subject Terminology
- ^ Konstantinas Sirvydas // opac.vatlib.it (анг.)
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Tomas Venclova Eseje (Essays). — Sejny: Pogranicze, 2001. — С. 336 (2). — ISBN 83-86872-25-X (пол.)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Lietuviu dvasininkai kurejai. Vilnius: UAB leidykla POLI, 2000. ISBN 9986-511-10-0. P. 692.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Dictionarium trium linguarum(анг.)
- Sirvydas, Konstantinas(лет.)
- Szyrwid Konstanty(недаступная спасылка)(пол.)