Зігмас Зінкявічус
Зіґмас Зінкявічус | |
Zigmas Zinkevičius | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 4 студзеня 1925[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Юодаўсяй |
Дата сьмерці | 20 лютага 2018[2] (93 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сэрцавая няздатнасьць |
Месца вучобы | Віленскі ўнівэрсытэт |
Занятак | мовазнаўца, гісторык, прафэсар унівэрсытэту, палітык |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Зі́ґмас Зінкя́вічус (па-летувіску: Zigmas Zinkevičius; 4 студзеня 1925, Юодаўсяй(lt), цяпер Вілкамірскі раён — 20 лютага 2018) — летувіскі лінгвіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, дзейны сябар Летувіскай акадэміі навук[4]. Аўтар працаў у галіне індаэўрапеістыкі (балтыстыкі), балта-славянскіх моўных стасункаў, праблемаў летувіска-расейскага дзьвюхмоўя, анамастыкі. Дасьледаваў яцьвяскую мову, гісторыю і дыялекты летувіскае мовы.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыўшы ў 1945 року гімназію ў Вількаміры, паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт[4], дзе вывучаў лінгвістыку. У 1955 абараніў доктарскую дысяртацыю па тэме «Гістарычныя рысы залежных займеньнікаў у летувіскай мове». У 1956—1962 быў дэканам факультэту гісторыі і філялёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. За сваю працу «Летувіская дыялекталёгія» (1966) Зіґмас Зінкявічус атрымаў ступеню габілітаванага доктара, а цераз два рокі стаў прафэсарам. У 1973 атрымаў пасаду загадчыка катэдры летувіскай мовы Віленскага ўнівэрсытэту. З 1988 — загадчык катэдры балтыйскае філялёгіі.
Чалец Каралеўскай швэдзкай акадэміі пісьмовасьці, гісторыі і старажытнасьці (1982), Летувіскае акадэміі навук (1990), Нарвэскае акадэміі навук (1991), Летувіскае каталіцкае акадэміі навук (1991) і Латвійскае акадэміі навук (1995). Валодае ангельскай, беларускай, нямецкай, польскай, расейскай, украінскай і францускай мовамі[5]. Зінкявічус лічыцца адным з найбольш цытаваных летувіскіх лінгвістаў.
У 1996—1998 — міністар адукацыі і навукі Летувы. У 1999 абраны старшынём хрысьціянска-дэмакратычнае партыі[5]. У 2000—2004 быў дэпутатам Сэйму Летувы.
Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Летувіская дзяржаўная прэмія, 1968
- Прэмія Гердэра, 1994
- Прэмія Казімера Бугі Летувіскае акадэміі навук, 1995
- Камандорскі крыж Ордэна вялікага князя Гедыміна, 1995
- Прэмія нацыянальнага прагрэсу (па-летувіску: Nacionalinė pažangos premija), 2007
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek, Österreichische Nationalbibliothek Record #120873893 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Zigmas Zinkevičius // https://www.vle.lt/straipsnis/zigmas-zinkevicius/
- ^ Mirė akademikas Zigmas Zinkevičius
- ^ а б Zigmas Zinkevičius(анг.) A Virtual Exhibition of a Millennium of Lithuanian Cultural Heritage. Institute of Mathematics and Informatics. Праверана 7 лістапада 2012 г.
- ^ а б Kandidatas Zigmas Zinkevičius(лет.). Lietuvos Respublikos Seimas. Праверана 7 лістапада 2012 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кароткая біяграфія(лет.)
- Бібліяграфія Зіґмаса Зінкявічуса(лет.)
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Памерлі 20 лютага
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Выкладчыкі Віленскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Віленскім павеце
- Літуаністы
- Балтысты
- Летувіскія мовазнаўцы
- Летувіскія акадэмікі
- Савецкія мовазнаўцы
- Міністры адукацыі Летувы
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Летувіскія каталіцкія дзеячы
- Сябры Каралеўскай швэдзкай акадэміі пісьмовасьці, гісторыі і старажытнасьці
- Кавалеры ордэна вялікага князя Гедыміна