Перайсьці да зьместу

Геранім Валовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Геранім Валовіч
Геранім Валовіч
Геранім Валовіч

Герб «Багорыя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся к. 1573
Горадня
Памёр 1636(1636)
Цытавяны
Род Валовічы
Бацькі Рыгор Валовіч
?
Жонка Альжбета з Гаслаўскіх
Дзеці Тэкля Ганна
Дзейнасьць палітык, дзяржаўны дзяяч
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Валовіч.

Геранім Валовіч (Яраш; к. 1573, Горадня — 1636, Цытавяны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1589—1618), падскарбі дворны (1600—1605) і земскі літоўскі (1605—1618), падканцлер вялікі літоўскі (1618—1619), староста генэральны жамойцкі (з 1619)[1]. Трымаў Кобрынскае староста.

Г. Валовіч, XVIII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Рыгора, ваяводы смаленскага. Меў братоў Андрэя, Яўстаха і Паўла.

Набліжаны да караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы, быў ягоным сакратаром. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў.

У Горадні збудаваў мост празь Нёман. Фундаваў некалькі касьцёлаў, апекваўся будовай Цытавянскага кляштару бэрнардынаў.

Ажаніўся з Альжбетай Гаслаўскай (да 1608). У шлюбе меў дачку Тэклю Ганну.

Будучы падскарбіем вялікім літоўскім, зьмяшчаў свой герб «Багорыя» ці манаграму HW на манэтах Вялікага Княства Літоўскага:

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Валовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 383.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геранім Валовічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў