Тарту

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тарту
эст. Tartu
Зьверху ўніз: цэнтар гораду, Стары горад, Унівэрсытэт
Зьверху ўніз: цэнтар гораду, Стары горад, Унівэрсытэт
Tartu coat of arms.svg Tartu flag.svg
Герб Тарту Сьцяг Тарту
Першыя згадкі: 1030
Горад з: 1224
Былыя назвы: Юр’еў
Дорпат (Дэрпт)
Краіна: Эстонія
Павет: Тартумаа
Кіраўнік: Урмас Кляас
Плошча: 39 км²
Насельніцтва
колькасьць: 93 865 чал. (2019)[1]
шчыльнасьць: 2406,79 чал./км² (2019)
этнічны склад:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +372
Паштовы індэкс: 50050–51111
Нумарны знак: T
Геаграфічныя каардынаты: 58°22′ пн. ш. 26°43′ у. д. / 58.367° пн. ш. 26.717° у. д. / 58.367; 26.717Каардынаты: 58°22′ пн. ш. 26°43′ у. д. / 58.367° пн. ш. 26.717° у. д. / 58.367; 26.717
Тарту на мапе Эстоніі
Тарту
Тарту
Тарту
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Та́рту (па-эстонску: Tartu, па-нямецку: Dorpat i па-швэдзку: Dorpat; у 1030—1224 і ў 1893—1918 Юр’еў) — горад у Эстоніі, у гістарычнай Лівоніі, цэнтар Тартумаа, на рацэ Эмайыгі, другі паводле колькасьці насельніцтва (93 865 чалавек у 2019 годзе) горад краіны, пасьля Таліну. Знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад Таліну.

У горадзе знаходзіцца найстарэйшы ў Эстоніі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1632 годзе швэдзкім каралём Густавам II Адольфам, i Эстонскі аграрны ўнівэрсытэт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1030 годзе кіеўскі князь Яраслаў заснаваў на месцы сучаснага Тарту фартэцыю Юр’еў. Фартэцыя згарэла, верагодна, у 1061 годзе, на яе месцы былі пабудаваныя новыя ўмацаваньні, захопленыя рыцарамі Ордэну мечаносцаў у 1224 годзе і названыя імі Дорпат. Горад стаў цэнтрам біскупства і важным гандлёвым месцам паміж Ганзай, сябрам якой ён стаў у 1280-х гадох, і Русьсю.

У 1558 годзе Дорпат быў захоплены маскоўцамі, у 1582 годзе ўвайшоў у склад Рэчы Паспалітай, у 1601—1603 гадох быў часова акупаваны Швэцыяй, а ў 1625 годзе адышоў да апошняй на больш працяглы час. У той час абарончыя функцыі выконвала абарончая вежа Доўгі Гэрман.

Пэрыяд швэдзкага панаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Швэдзкая Лівонія

У 1631 годзе ў Тарту зьявілася першая ў сучаснай Эстоніі друкарня[2]. У 1632 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт (другі ў тагачаснай Швэцыі, пасьля Ўпсальскага). У 1699 годзе ён быў пераведзены ў Пярну і ў 1710 годзе, у сувязі з расейскай акупацыяй, на доўгі час спыніў сваё існаваньне.

З XVIII стагодзьдзя да пачатку Першай сусьветнай вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас Вялікай Паўночнай вайны, у 1704 годзе горад быў акупаваны расейскім царом Пятром I. Асобы швэдзкай нацыянальнасьці былі гвалтоўна пераселеныя ў Расею, аднак этнічным эстонцам і немцам было дазволена застацца. Дорпат, або як яго сталі называць па-расейску Дэрпт, становіцца цэнтрам павету Ліфляндзкае губэрні. З 1780-х гадоў пацярпеўшы ад шматлікіх войнаў горад адбудоўваецца ў стылі нэаклясыцызму: у прыватнасьці, у 1789 годзе быў узьведзены будынак ратушы, а ў 1809 годзе — будынак ўнівэрсытэту (новы, нямецкамоўны ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1802 годзе).

Міжваенны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1917 годзе Лівонія была падзеленая паміж Латвіяй і Эстоніяй, і Тарту ўвайшоў у склад апошняй, стаўшы важным культурным і гандлёвым цэнтрам незалежнай краіны. Нягледзячы на істотны прыток у горад этнічных эстонцаў, да 1930-х гадоў найбольшую частку насельніцтва складалі немцы.

У складзе СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1940 годзе Тарту быў акупаваны СССР, у 1941-1944 гадох быў заняты нямецкімі войскамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны пад Тарту знаходзіўся важны савецкі вайсковы аэрадром, таму горад быў закрытым.

У складзе незалежнай Эстоніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У наш час Тарту зьяўляецца значным акадэмічным цэнтрам Эстоніі. У 2019 годзе быў абраны культурнай сталіцай Эўропы 2024 году[3].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучасным Тарту разьвітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасьць, машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасьць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасьць (бровар A. le Coq). З 2000 году пачалі разьвівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналёгіяў.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тарту — вузел чыгуначных лініяў і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расеяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музычна-драматычны тэатар «Ванэмуйнэ» заснаваны ў 1870 годзе. Эстонскі нацыянальны музэй (заснаваны ў 1909, у 1940-88 — этнаграфічны музэй Эстоніі) — адзін з самых значных збораў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народу. У Тарту больш за 20 музэяў — мастацкі музэй, музэй спорту; літаратурны музэй ім. Ф. Р. Крэйцвальда, музэй клясычных старажытнасьцяў пры ўнівэрсытэце, заалягічны муэей з аддзелам геалёгіі, музэй гісторыі ўнівэрсытэту і інш.

Беларуская дыяспара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У траўні 2017 году прадстаўнікі беларускае дыяспары Тарту заснавалі Беларускае таварыства «Спадкі», якое выступае з канцэртамі ў розных гарадах Эстоніі і Беларусі[4][5].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тартусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tallinna elanike arv (эст.) Праверана 28 сакавіка 2016
  2. ^ Miljan, Toivo (2004). Historical dictionary of Estonia. European historical dictionaries ; no. 43. Lanham, Md.: Scarecrow Press, p. 467
  3. ^ Tartu wird Kulturhauptstadt Europas 2024(ням.)
  4. ^ Эстонскія „Спадкі“ святкуюць трохгоддзе!
  5. ^ Организации белорусской диаспоры(рас.)