Казімер Пац
![]() К. Пац. Невядомы мастак, XVII ст. | |
![]() Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1695[1][2][3] |
Род | Пацы |
Бацькі | Пётар Пац[4][5] Гальшка Шэмет[d][4][5] |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Казімер Пац (? — 1695) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар каралеўскі (ад 1650), біскуп смаленскі (1664—1667) і жамойцкі (ад 1668).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Пятра і Гальшкі з Шэмэтаў. Меў брата Міхала Казімера.
Навучаўся ў Вільні, ужо тады надумаў прысьвяціць сябе духоўнай кар’еры. Пробашч слонімскі ад 1643, беластоцкі й кусташ пільтынскі ад 1654, канонік віленскі ад 1657.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай трапіў у палон, па вызваленьні зь якога ў 1662 зрабіўся пробашчам віленскім і геранёнскім.
Актыўна ўдзельнічаў у публічным жыцьці, браў удзел у соймах. Неаднаразова быў кандыдатам у біскупы віленскія, аднак ня здолеў атрымаць неабходную падтрымку ў зьвязку з памяншэньнем вагі Пацаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pacowie: materyjały historyczno-genealogiczne / ułożone i wydane przez Józefa Wolffa. — Petersburg, 1885. S. 137—141.
- Jan Władysław Poczobut Odlanicki. Pamiętnik. — Warszawa, 1987
- ^ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/kazimierz-pac-h-gozdawa
- ^ Kazimierz Pac // MAK (пол.)
- ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 141. — 377 с.
- ^ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 66, 137. — 377 с.
- ^ а б Monografia rodziny Szemiothów (Szemetów, Szemiotów) herbu Łabędź odmienny, XV―XXI wiek (пол.) / пад рэд. H. Lulewicz — Warszawa: Neriton, 2022. — С. 142–143. — 851 с. — ISBN 978-83-66018-15-0