Š

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара лацінкі Š
Šš
Выява
  Ś  ſ  Ş  Š  Ť  Ţ  Ŧ  Ũ
Зьвесткі
  Гук[ʂ]
  Назва ў Юнікодзеlatin capital letter s with caron
latin small letter s with caron
  ЮнікодŠ: U+0160
š: U+0161
  HTMLŠ‎: &#352, &#x160
š‎: &#353, &#x161
  UTF-16Š‎: 0x160
š‎: 0x161
  URL-кодŠ: %C5%A0
š: %C5%A1
Каб пабачыць усе сымбалі, глядзіце: Друкарскія сымбаліЛацінскія літарыКірылічныя літары

Š, š — літара лацінскага альфабэту. Утвораная ад літары S з дапамогай дыякрэтычнага знаку гачэк. Звычайна пазначае гук, аналягічны кірылічнаму Ш. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моваў (чэскай, славацкай, горна- й ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, басьнійскай).

Лацінізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Характэрна для лацінскіх варыянтаў беларускае, сэрбскае й македонскае моваў), балцкіх (летувіскай і латыскай), у паўночнай сота; таксама ўжываецца пры трансьлітэрацыі кірылічных тэкстаў з баўгарскае, беларускае, расейскае й украінскае моваў. Таксама ўжываецца ў фінскай і эстонскай у запазычаных словах.

Раманізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ужываецца таксама для перадачы лацінкай тэкстаў, напісаных на шумэрскіх і акадзкіх мовах (гукі /ш/ і /ч/), гіційскае фанэмы /с/, гуку /ш/ у сэміцкіх мовах, а таксама фэнікійскае літары шын (), прамой папярэдніцы кірылічнае Ш.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаная Янам Гусам для чэскае мовы замест ранейшага спалучэньня літараў Sz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкае мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, басьнійскую, сэрбскую й македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе у беларускі лацінскі альфабэт.