Перайсьці да зьместу

Дацкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дацкая
dansk
Ужываецца ў
Рэгіён Шлезьвіг-Гальштайн і Данія
Колькасьць карыстальнікаў
  • 6 000 000 чал.
  • 5 520 860 чал. (2012)[5]
  • 5 621 380 чал. (2012)[6]
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Даніі (без уліку Грэнляндыі),
Эўрасаюзе
Рэгулюецца Dansk Sprognævn
Статус: 1 дзяржаўная[d][7]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 da
ISO 639-2(Б) dan
ISO 639-2(Т) dan
ISO 639-3 dan
SIL DAN

Да́цкая мо́ва (да́нская мо́ва; саманазва: dansk, Аўдыё Da-dansk.ogg ) — мова ўсходняй падгрупы паўночнагерманскай групы германскай галіны індаэўрапейскай сям’і моваў. На дацкай мове размаўляюць прыкладна 6 мільёнаў чалавек (2019 год) — у Даніі, уключна з Грэнляндыяй і Фарэрскімі астравамі, дзе яна афіцыйная; у Паўднёвым Шлезьвігу ў Нямеччыне, дзе яна мае статус абароненай мовы меншасьці; у Ісьляндыі, дзе гэта першая замежная мова ў школах. У аўтаномнай Грэнляндыі ня мае афіцыйнага статусу з 2009 году. Дацкая мова адносіцца да моў аналітычнага ладу.

Распаўсюджаньне дацкай мовы на пачатку Х стагодзьдзя

Дацкая мова паходзіць ад агульнаскандынаўскай мовы, рунічныя надпісы на якой адносяцца да III ст. н. э. Разьдзяленьне агульнаскандынаўскай мовы на ўсходнюю і заходнюю галіну адбылося ў эпоху вікінгаў (каля 800—1050 гг.).

Гісторыя дацкай мовы можна падзяліць на наступныя пэрыяды: старажытнадацкі (800—1100 гг.), сярэднедацкі (1100—1500 гг.) ды сучасны дацкі (с 1500 г.).

Найстарэйшыя пісьмовыя помнікі, напісаныя на дацкай мове рунамі, датуюцца IX ст. Найстарэйшымі помнікамі на лацініцы зьяўляюцца абласныя законы: «Skånske Lov» (1203—22 гг.) «Skånsk Kirkelov», «Valdemars sjaellandske Lov», «Absalons sjaellandske Kirkelov», «Jyske Lov» (1241 г.), «Samling af gamle danske Love».

У дацкім альфабэце 29 літар: 9 голосных (a, e, i, o, u, y,æ,ø,å) і 20 зычных.

Сучасны стан

[рэдагаваць | рэдагаваць]
Дыялекты дацкай мовы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]