Перайсьці да зьместу

Беларускі гістарычны агляд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі Гістарычны Агляд
Тэматыка гісторыя, гістарыяграфія Беларусі
Пэрыядычнасьць 2 разы на год
Адрас Менск, Вільня, Варшава
Заснавальнік Генадзь Сагановіч
Выдавец Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (2006—2019); Варшаўскі ўнівэрсытэт
Галоўны рэдактар Генадзь Сагановіч
Дата заснаваньня 1994
Мова беларуская
ISSN 1392-902X
Афіцыйны сайт belhistory.eu

«Белару́скі гістары́чны агля́д» (Belarusian historical review) — навуковы часопіс, прысьвечаны дасьледаваньням гісторыі Беларусі й актуальнаму стану беларускай гістарыяграфіі.

Заснаваны ў 1994 годзе як незалежны навуковы часопіс. Пасьля 2006 году выдаваўся пры ЭГУ, ад 2019 г. – пры Цэнтры ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту. Часопіс публікуе артыкулы, агляды, рэцэнзіі, архіўныя матэрыялы, а таксама інфармацыйныя зацемкі па беларускай і ўсходнеэўрапейскай гісторыі без храналягічных абмежаваньняў.

Публікацыі прысьвечаныя палітычнай і ваеннай гісторыі Беларусі эпохі фэадалізму, а таксама 19—20 стст., пытаньням гісторыі культуры й рэлігіі, гістарыяграфіі Гісторыі Беларусі, мэтадалягічным праблемам гістарычнай навукі. Асноўныя рубрыкі: «Артыкулы», «Паведамленьні», «Новыя пэрспэктывы», «Пераклады», «Архіваліі», «Гісторыя і гісторыкі», «Палеміка», «Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі» і інш. Рэзюмэ на ангельскай, нямецкай мовах. Публікацыі носяць акадэмічны характар[1].

Кніжная сэрыя «Бібліятэка БГА» была заснавана ў 1999 годзе. Спэцыялізуецца на выданьні актуальных гістарычных дасьледаваньняў, твораў замежнай беларусікі, а таксама на публікацыі гістарычных крыніц (дакумэнтаў, успамінаў і інш.)[2].

  1. ^ Галоўная старонка БГА. Беларускі Гістарычны Агляд.
  2. ^ Бібліятэка БГА. Беларускі Гістарычны Агляд.

Вонкавыя старонкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]