Бацьвіньне
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Бацьві́ньне:
- надземная расьлінная маса агароднінных, кармавых і тэхнічных коранеклубняплодаў асабліва буракоў, націна.
- Старабеларуская і польская назва бурака лісьцевага, мангольда. Была вядома прымаўка: «Ці ў вашага Радзівіла бацьвіньне не ўрадзіла?»
- Бацьвіньнік — халодны суп на квасу, які запраўляюць адварным лісьцем буракоў, мангольда, крапівой і лебядой, зялёнай цыбуляй, агурком, а таксама адварной чырвонай і белай рыбай (сьвежай ці салёнавэнджанай).
На паўночным захадзе Літвы (Беларусі) і ў Віленскім краі распаўсюджана іншая назва бацьвіньня — лапеня.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Валерый Пазднякоў, праект «Наша ежа»