Дзеяслоў
Выгляд
Прыклады |
---|
|
- Гэты артыкул распавядае пра тэрмін лінгвістыкі. Магчыма, вас цікавіць часопіс «Дзеяслоў».
Дзеясло́ў — часьціна мовы, якая абазначае дзеяньне, здарэньне або стан як працэс, адказвае на пытаньні «што рабіць?», «што зрабіць?». Найбольш тыповая роля дзеяслова ў сказе — выказьнік. Дзеяслоў зьмяняецца па часах, асобах, ліках, родах (спрагаецца).
Лексыка-сэмантычныя катэгорыі дзеяслова
У розных мовах дзеяслоў можа мець такія характарыстыкі:
- фінітнасьць (ужываньне ў якасьці выказьніка) — нефінітнасьць (ужываньне ў якасьці іншых членаў сказу). У сваю чаргу, фінітным дзеясловам у некаторых мовах могуць быць уласьцівыя паказьнікі роду, ліку, асобы (дзеля дапасаваньня да дзейніка і/або дапаўненьня);
- аспэкт: у беларускай мове — трываньне дзеяслова (закончанае — незакончанае), у сэміцкіх — парода (каўзатыў, інтэнсіў ды інш.), статыка — дынаміка й інш.;
- час;
- лад (абвесны, дасягальны, загадны, пажадальны, сувязны, умоўны й інш.);
- стан (агульны, дзейны, залежны, зваротны, незваротны, ніякі, узаемны й інш.);
- валентнасьць: непераходны (1-валентны), пераходны мона- і мультыаб’ектны (2- і больш валентны);
- спражэньне (мяшанае, тэматычнае, першае й інш.);
- пераходнасьць.
Аддзеяслоўныя часьціны мовы
- Дзеепрыметнік
- Дзеепрыслоўе
- Герундый
- Аддзеяслоўны назоўнік (дэвэрбатыў)
Шматлікія навукоўцы лічаць герундый, дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік асаблівымі дзеяслоўнымі формамі.
Дзеяслоўныя формы
Глядзіце таксама
|