Ягелонскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ягелонскі ўнівэрсытэт
Uniwersytet Jagielloński
JagiellonianUni coat of arms.JPG
Herb Uniwersytetu Jagiellońskiego.svg
Лягатып
па-лацінску: Universitas Jagellonica Cracoviensis
Дэвіз Plus ratio quam vis
Дэвіз па-беларуску Хай прычына перавышае сілу
Заснаваны 12 траўня 1364
Рэктар ганаровы прафэсар Wojciech Nowak
Факультэтаў 15
Колькасьць пэрсаналу 7212 чал. (31 сьнежня 2013)
Колькасьць студэнтаў 44 214
Колькасьць асьпірантаў 2109
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 50°3′39″ пн. ш. 19°55′58″ у. д. / 50.06083° пн. ш. 19.93278° у. д. / 50.06083; 19.93278Каардынаты: 50°3′39″ пн. ш. 19°55′58″ у. д. / 50.06083° пн. ш. 19.93278° у. д. / 50.06083; 19.93278
Горад Кракаў
Краіна Польшча
Былыя назвы Studium Generale, Akademia Krakowska, Szkoła Główna Koronna, Szkoła Główna Krakowska, Uniwersytet Krakowski
Знаходзіцца ў складзе ЭАУ, Куімбрская група, Europaeum
NAFSA,Утрэхцкая сетка, EAIE
Вэб-сайт http://www.uj.edu.pl/
Ягелонскі ўнівэрсытэт на мапе Польшчы
Ягелонскі ўнівэрсытэт
Ягелонскі ўнівэрсытэт
Ягелонскі ўнівэрсытэт

Ягело́нскі ўнівэрсытэ́т (па-польску: Uniwersytet Jagielloński, часта скарачаецца як па-польску: UJ), таксама Яга́йлаўскі ўнівэрсытэ́тпольскі ўнівэрсытэт, вышэйшая навучальная ўстанова ў Кракаве, найстарэйшая і адна з самых буйных у Польшчы, адна з найстарэйшых у Эўропе.

Ягелонскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1364 годзе па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага, а пазьней абноўлены і пашыраны каралевай Ядвігай і князем Ягайлам.

Першапачаткова ўнівэрсытэт называўся Studium Generale, пасьля — Кракаўскай акадэміяй (па-польску: Akademia Krakowska), пазьней — Галоўнай кароннай школай (па-польску: Szkoła Główna Koronna). У XIX стагодзьдзі ўнівэрсытэт атрымаў сваю бягучую назву Ягелонскі, якая падкрэсьлівае сувязь з родам Ягелонаў.

Ад 2005 да 2012 году рэктарам Ягелонскага ўнівэрсытэту быў фізык Караль Мусёл(pl).

Колькасьць студэнтаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягелонскі ўнівэрсытэт у Старым горадзе ў Кракаве

Агульная колькасьць студэнтаў складае каля 45 тысячаў, зь іх каля 1500 — замежнікі.

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пячатка Кракаўскай Акадэміі часоў Ягайлы
  • Факультэт юрыспрудэнцыі і адміністрацыі (Wydział Prawa i Administracji)
  • Лекарскі факультэт (Wydział Lekarski)
  • Фармацэўтычны факультэт (Wydział Farmaceutyczny)
  • Факультэт аховы здароўя (Wydział Ochrony Zdrowia)
  • Філязофскі факультэт (Wydział Filozoficzny)
  • Факультэт фізыкі, астраноміі і прыкладной матэматыкі (Wydział Fizyki, Astronomii i Informatyki Stosowanej)
  • Гістарычны факультэт (Wydział Historyczny)
  • Філялягічны факультэт (Wydział Filologiczny)
  • Факультэт паланістыкі (Wydział Polonistyki)
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі (Wydział Matematyki i Informatyki)
  • Факультэт хіміі (Wydział Chemii)
  • Факультэт біялёгіі і навук пра Зямлю (Wydział Biologii i Nauk o Ziemi)
  • Факультэт кіраваньня і сацыяльнай камунікацыі (Wydział Zarządzania i Komunikacji Społecznej)
  • Факультэт міжнародных і палітычных дасьледваньняў (Wydział Studiów Międzynarodowych i Politycznych)
  • Факультэт біяхіміі, біяфізыкі і біятэхналёгіі (Wydział Biochemii, Biofizyki i Biotechnologii)

Кошт навучаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кошт навучаньня складае прыблізна €4000 на год.

Вядомыя выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ягелонскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў