Перайсьці да зьместу

Адам Рыгор Каменскі Длужык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адам Рыгор Каменскі Длужык
лац. Adam Ryhor Kamienski Dłužyk
16351676
Месца нараджэньня

Адам Рыгор Каменскі Длужык (польск. Adam Kamieński-Dłużyk) — вайсковец Рэчы Паспалітай.

Зьвесткі пра даты і месца нараджэньня і сьмерці не захаваліся, як і прыналежнасьць да канкрэтнага шляхецкага гербу. Таварышам (латнікам) абараняў Вялікае Княства Літоўскае ад маскоўскага ўварваньня 1654—1667 гадоў, як мяркуецца, пад харугвай кароннага гетмана Стэфана Чарнецкага. Браў удзел у бітве на Басе, дзе ў кастрычніку 1660 году трапіў у маскоўскі палон. Відаць, на падставе таго, што бітва адбылася ў Аршанскім павеце, традыцыйна залічваецца да аршанскай шляхты. Праз Магілёў быў прывезены ў Маскву.

У Сібірскім прыказе ў Маскве яго скіравалі служыць на Лену ў Якуцкі астрог, куды, разам зь іншымі, везьлі праз Волагду, Тоцьму, Табольск, Цюмень, Енісейск, Ілімск, рэкамі Суханай, Вычагдай, Об'ю, Енісеем, празь землі зыранаў, вагулаў, асьцякаў, тунгусаў і якутаў.

16 жніўня 1662 году быў дастаўлены ў Якуцкі астрог. З канца 1664 году служыў ў Якуцку нагляднікам (дворскім) у вязьніцы, з 1666 году галоўным нагляднікам.

Па Андрусаўскім замірэньні 1667 году быў адпраўлены ў Маскву, дзе намаганьнямі кіраўніка пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве Яна Гнінскага быў перапраўлены на Радзіму. Мяркуецца што на просьбу Гнінскага ён напісаў «Дыярыуш», дзе апісаў свой шлях ў Якуцкі астрог (і зварот), месты і народы, празь якія яго везьлі, а таксама выправы якуцкіх казакоў на Амур і на Поўнач, пра якія ён чуў у Якуцку.

Толькі ў 1874 годзе ў Познані сьвятар Аляксандар Мацей Марыянскі зьмясьціў у зборніку «Warta. Książka zbiorowa ofiarowana księdzu Franciszkowi Bożyńskiemu, proboszczowi przy kościele św. Wojciecha w Poznaniu na Jubileusz 50-letniego kapłaństwa w dniu 23 kwietnia 1874 оd jego przyjaciól i wielbicieli [Poznań]» у сваёй апрацоўцы «Dyaryusz więzienia moskiewskiego miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego» [s. 378—388], няякасную копію якога, зробленую ў XVIII ст. для капаніцкага старасты Панінскага (дыплямата), ён адшукаў у рукапіснай кнізе «Silva Rerum» у бібліятэцы парафіі Сьвятога Апостала і Эвангеліста Мацея ў Гэмбіцах, калі гасьцяваў у сьвятара Пётры Кушынскага. У прадмове да публікацыі ксёндз Марыянскі пісаў: «Шкада, што копія, зь якой узнаўляецца цяперашняе выданьне поўная памылак ды скажэньняў, так што часам цяжкая для разуменьня. І усё ж няма сумневу, што гэтая рэч, нават такая якая ёсьць, займее чытача». Праўда за памылкі Марыянскі прымаў і словы расейскага («сібірскага») тапанімічнага і адміністрацыйнага кшталту, якія былі яму незразумелымі.

Такім парадкам, «Дыярыюш» Адама Рыгора Каменскага Длужыка зрабіўся адной зь першых наратыўных крыніцаў на польскай мове, прысьвечанай апісаньню Сібіры.

У сваім дзёньніку зазначаў, што мова пярмі-зыранаў (заходнія суседзі самаедаў) мае падабенства з жамойцкай[a][2], чым засьведчыў, што ліцьвіны называлі летувіскую мову жамойцкай[3].

  • Dyaryusz więzienia moskiewskiego miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego // Warta. Książka zbiorowa ofiarowana księdzu Franciszkowi Bаżyńskiemu proboszczowi przy kościele św. Wojciecha w Poznaniu na Jubileusz 50-letniego kapłaństwa w dniu 23. kwietnia 1874. оd jego przyjaciól i wielbicieli (S popiersiem Jubilara). W Poznaniu. 1874. S. 378—388.
  • Каменскі Длужык А. Дыярыуш маскоўскага палону з апісаннем гарадоў і мясцовасцей [пераклаў на беларускую мову А. Ф. Коршунаў] // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Міжвузаўскі зборнік. Вып. 2. Мінск. 1974. С. 186—207.
  • Каменский-Длужик А.-Г. Сибирская реляция. [Пер. Барковский А.] // Полярная звезда. № 1, 1997. Якутск. С. 80—87.
  • Kamieński Dłużyk A. Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc spisany przez… Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik // Dwa polskie pamiętniki z Syberii XVII i XVIII wiek. Wrocław. 1997. S. 13—39.
  1. ^ польск. «I stąd się poczyna Permia, a Moskwa zowie ją Zyrany, którzy są ludzie dziwnego języka; mają wiarę ruską; powiadają, że ich chrzcił ś[w.] Stephan. Ludzie przemyślni, mianowicie w lasach, na wodzie, strzelcy z łuków. Język poszedł trochę na żmudzki»[1]
  1. ^ Kamieński-Dłużyk A. Diariusz więzienia moskiewskiego miast i miejsc // Warta, Książka zbiorowa ofiarowana ks. Fr. Bażyńskiemu. — Poznań, 1874. S. 380.
  2. ^ Грицкевич В. П. От Нёмана к берегам Тихого океана. — Мн.: Полымя, 1986. С. 49.
  3. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 57.
  • Баркоўскі А. А. Каменскі Адам // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — 684с.;іл. с. — ISBN 985-11-0022-6. — С. 610—611.
  • Пазднякоў В. Каменскі-Длужык Адам (? — пасля 1672) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0. — С. 25.
  • Саламевіч І. У. Каменскі (Длужык-Каменскі) Адам-Рыгор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3. — С. 517.
  • M. D. Kamieński Adam // Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. T. XXXIII-XXXIV. Warszawa. 1903. S. 559—560.
  • Pierwsi Polacy w sybiryjskiej niewoli // Ruch literacki. Nr. 28. Lwów. 8 lipca. 1876. S. 32.
  • Sajkowski A. Z pól bitewnych nad Basią do kraju Jakutów // Sajkowski A. W stronę Wednia. Dole i niedole wojenne w świetle listów i pamiętników. Poznań. S. 220—254; 363—364; 380; 383.
  • Turkowski T. Dłużyk Kamieński Adam // Polski słownik biograficzny. T. V/2. źeżyt 22. Kraków. 1939—1946. S. 200.
  • Багдарыын Сүлбэ. Сөптөөх дуо? // Кыым. Ахсынньи 28 к. № 297. Якутскай. 1989. С. 4.
  • Белокуровъ С. А. Юрий Крижаничъ в России. (По новым документам). — Москва. 1901. С. 48, 70. [Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654—1662 гг.]
  • Зыков Ф. М. Периодическая печать и некоторые вопросы межнациональных отношений в Якутии // Национальные отношения в регионах страны: история и современность. Материалы всесоюзной научной конференции 27-28 июня 1991 г., г. Якутск. Ч. II. Якутск. 1992. С. 84, 88.
  • Каменский (Длужик Каменский) Адам // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. С. 331.
  • Марианский А. Диариуш московского плена, городов и местностей Адама Каменского // Полярная звезда. №1. Якутск. 1997. С. 79.
  • Поручная запись атамана казачьего Михаила Стадухина, атамана казачьего Семена Дежнева, пятидесятника Григория Татаринова с товарищами по казачьем сыне Дмитрие Алексееве, верстаемом в казачью службу // Открытия русских землепроходцев и полярных мореходов XVII века на северо-востоке Азии. Сборник документов. Москва. 1951. С. 521—522, 572.
  • Полевой Б. П. Забытый источник сведений по этнографии Сибири XVII века (О сочинении Адама Каменского-Длужика) // Советская этнография. № 5. 1965. Москва. С. 122—129.
  • Полевой Б. П. О пребывании в России Адама Каменского-Длужика, автора первого польского сочинения о Сибири // Historia kontaktów Polsko-Rosyjskich w dzedzinie geologii i geografii (Monografie z Dziejów Nauki i Techniki. T. LXXXII.). Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 9; 275—282.
  • Полевой Б. П. Еще раз о Каменском-Длужике // Советская этнография. № 4. 1974. Москва. С. 116—120; 190—191.
  • Пыпин А. Н. История русской этнографии. Т. IV. Белоруссия и Сибирь. С.-Петербург. 1892. С. 316.