ISO 639
ISO 639 — адзін зь міжнародных стандартаў, які зьмяшчае сьпіс кодаў для моваў. Стандарт ISO 639 складаецца зь некалькіх частак, дзьве зь іх апублікаваныя, астатнія яшчэ распрацоўваюцца.
- ISO 639-1:2002 Частка першая — дзьвюхлітарныя коды, Alpha-2
- ISO 639-2:1998 Частка другая — трохлітарныя коды, Alpha-3
У стандарце ISO 639-2 зьмешчаны ўсе мовы, пералічаныя ў ISO 639-1, але дададзеныя коды для моўных варыянтаў. Напрыклад, ISO 839-1 для францускай мовы мае толькі адзін код — fr, але ISO 639-2 мае тры кода: fre/fra для сучаснай францускай, frm для сярэднявечнай францускай (1400—1800), і fro для старажытнай францускай (842—1400).
Для 22 моваў стандарт ISO 639-2 зьмяшчае два коды — бібліяграфічны (ISO 639-2/B) і лексыкаграфічны/тэрміналягічны (ISO 639-2/T).
Прыклад кодаў:
- eng : en : ангельская
- ido : io : іда
- fra/fre : fr : француская
- epo : eo : эспэранта
- jav : jv : ява
Табліцы кодаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэтыя табліцы зьмяшчаюць пералік кодаў ISO 639-2, ISO 639-3, і назву мовы па-беларуску. (Сьпіс магчыма ня поўны, таму што стандарт можа пашырацца, новыя коды дадавацца).