Перайсьці да зьместу

Комі (народ)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зыране»)
Комі
коми-морт, коми-войтыр, комийас
Агульная колькасьць каля 350 тысячаў
Рэгіёны пражываньня Расея (Рэспубліка Комі, ЯНАА, НАА, ХМАА, Мурманская вобласьць), Украіна
Мовы комі-зыранская, расейская
Рэлігіі праваслаўе, стараабрадзтва(be), політэізм
Блізкія этнасы комі-пермякі, комі-язьвінцы, удмурты, іншыя фіна-вугорскія этнасы

Ко́мі (Комі-зыра́не; састарэлая назва - зыра́не;(комі-зыр. Коми морт, Коми войтыр, Коми-Зыряна, Коми-Зырянъяс) — фіна-вугорскі народ пермскае падґрупы, карэннае насельніцтва рэспублікі Комі і некаторых іншых памежных зь ёй тэрыторыяў Расейскае Фэдэрацыі, таксама пражываюць у некаторых рэґіёнах Сыбіру. У 2010 годзе ў Расеі налічвалася 228 235 комі-зыранаў, уласна на радзіме пражывала 202 348[1] чалавек. Як і зь іншымі шматлікімі народамі Расеі адзначаецца натуральнае зьмяншэньне колькасьці комі-зыранаў: вынікі перапісу 2002 году сьведчаць[2] аб тым, што колькасьць комі-зыранаў складала 293 406 чалавек.

Сярод комі-зыранаў вылучаюцца этнаґрафічныя ґрупы: верхневычагодцы, вішэрцы, вымічы, іжэмцы (часам комі-іжэмцы заяўляюць аб сабе як аб асобным этнасе[3]), прылузцы, пячорцы, сысольцы, удорцы.