Мацей Казімер Валанчэўскі
Мацей Казімер Валанчэўскі | |
Motiejus Valančius | |
![]() першы біскуп зь летувіскіх сялянаў | |
Род дзейнасьці | рэлігійны дзеяч, пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 лютага 1801 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 траўня 1875 (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, прафэсар унівэрсытэту, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, Catholic theologian, пісьменьнік, этнограф |
Навуковая сфэра | church‘s ministry[d][2], каталіцкае багаслоўе[d][2], творчае і прафесійнае пісьмо[d][2], гісторыя[2], этнаграфія[2] і сацыяльная ангажаванасьць[d][2] |
Узнагароды | |
Мацей Казімер Валанчэўскі (Мацеюс Валанчус, Валанчэўскіс; па-летувіску: Motiejus Valančius, Wolonczewskis, па-польску: Maciej Kazimierz Wołonczewski; 16 (28) лютага 1801, в. Насрэнай, Крэцінскі павет — 17 (29) траўня 1875, Коўна) — рэлігійны дзяяч, летувіскі пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Віленскую галоўную духоўную сэмінарыю (1828). Ад 1840 прафэсар Віленскае й Пецярбурскае духоўных акадэміяў, ад 1845 рэктар Варніскае духоўнае сэмінарыі. Ад 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацаваньня каталіцтва ў летувіскай вёсцы праводзіў асьветніцкую працу на летувіскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасьці. Быў ляяльны ў адносінах да царскае ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэньня ў Жамойці праваслаўя, русыфікацыі насельніцтва й забароны летувіскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Коўню. Аўтар гістарычнага дасьледваньня «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданьняў і аповесьцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
- Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)
Папярэднік Шымон Мікалай Гедройц |
Жамойцкія біскупы 1849—1875 |
Наступнік Аляксандар Берасьневіч |
- ^ Валанчюс Мотеюс // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі