Перайсьці да зьместу

Давальны склон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дава́льны склон, датыў (па-грэцку: ἡ δοτικὴ πτῶσις, па-лацінску: casus dativus) — адзін з ускосных склонаў, у мовах сьвету звычайна выказвае якое-небудзь дзеяньне, накіраванае да прадмета (алятыў) і вытворныя ад яго (напрыклад, перадача прамога аб’екту ўскосна, адкуль і пайшла назва склону; «дзеяньне на карысьць каго-небудзь» — так званы dativus ethicus).

У беларускай мове

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускай мове давальны склон адпавядае на пытаньні «Каму?», «Чаму?».

Прыклады скланеньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цьвёрды зычны перад канчаткам
Назоўны Склон Давальны Склон
вол, валы валу, валом
пясок, пяскі пяску, пяском
дождж, дажджы дажджу, дажджом
Мяккі зычны перад канчаткам і назоўнікі на -й
Назоўны Склон Давальны Склон
лось, ласі ласю, ласём
локаць, локці локцю, локцям
конь, коні каню, коням
верабей, вераб'і вераб'ю, вераб'ём
клей, кляі клею, кляям
Назоўнікі на -о
Назоўны Склон Давальны Склон
сяло, сёлы сялу, сёлам
палена, палены палену, паленам
плячо, плечы плячу, плячам
мора, моры мору, морам
жыцьцё жыцьцю
поле, палі полю, палём
Назоўнікі на -мя, -ля, -ся, -ня
Назоўны Склон Давальны Склон
імя, іменьні іменьню (імю), іменьням
ягня (ягнё), ягняты ягняці, ягнятам
Назоўнікі на -а
Назоўны Склон Давальны Склон
галава, галовы галаве, галовам
каліна, каліны каліне, калінам
рука, рукі руцэ, рукам
горка, горкі горцы, горкам
зара, зоры зары, зорам
зямля, землі зямлі, землям
доля долі
Назоўнікі на зычны
Назоўны Склон Давальны Склон
косьць, косьці касьці, касьцём
рэч, рэчы рэчы, рэчам
кроў крыві
Выняткі
Назоўны Склон Давальны Склон
маці маці