Перайсьці да зьместу

Сяргей Запрудзкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Запрудзкі.
Сяргей Запрудзкі

лац. Siarhiej Zaprudzki
Дата нараджэньня 9 жніўня 1957(1957-08-09) (67 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы
Сябра ў Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня
Навуковы кіраўнік Генадзь Цыхун[1]

Сярге́й Мікала́евіч Запру́дзкі (нар. 9 жніўня 1957, в. Ігнатычы, Менскі раён, цяпер Беларусь) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філялягічных навук (1989), дацэнт (1997). 2-і старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010)[2].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1983, спэцыяльнасьць «беларуская і расейская мовы і літаратуры»). У 1983—1986 вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі па спэцыяльнасьці «Славянскія мовы (заходнія і паўднёвыя)». У 1986—1990 працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства АН Беларусі. У 1989 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Сэрбскахарвацка-беларускія лексычныя адпаведнікі». У 1990—1991 працаваў старшым выкладнікам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. З 1991 па сакавік 1997 — рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман», займаўся літаратурнай крытыкай. З 1997 — дацэнт катэдры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Падрыхтаваў чатырох кандыдатаў філялягічных навук.

Кола навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя беларускага і славянскага мовазнаўства, моўныя кантакты, моўная палітыка, сацыяльная псыхалёгія мовы, замежная беларусістыка, моўная ідэалёгія, дыскурс аб мове. Удзельнік XII, ХІІІ, XIV, XV i XVI Міжнародных зьездаў славістаў (Кракаў, 1998; Любляна, 2003, Охрыд, 2008, Мінск, 2013; Бялград 2018), IV і V кангрэсаў украіністаў (Адэса, 1999, Чарнаўцы, 2002). З дакладамі па беларусістыцы выступаў у Аўстрыі, Вугоршчыне, ЗША, Македоніі, Нямеччыне, Польшчы, Сербіі, Славеніі, Чэхіі, Украіне, Францыі.

У 1991—1993 — сакратар камісіі па ўдасканаленьні правапісу Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (прапанавала рэкамэндацыі; надрукаваныя ў газэце «Наша слова», 1993. № 15). Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010). Чалец Міжнароднай асацыяцыі ўкраіністаў. Галоўны рэдактар «Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія» (2016—2023).

Аўтар больш за 200 навуковых, навукова-мэтадычных і літаратурна-крытычных працаў.

  • Правапісныя рэформы ў славянскіх літаратурных мовах у ХХ стагоддзі. / ХІІ Міжнародны з’езд славістаў. Даклады. Мінск, 1998.
  • Language policy of the Republic of Belarus in the 1990s // Belarus — The Third Sector. People — Culture — Language. Warsaw — Minsk, 2002. P. 33—40.
  • Die Einstellung zu einigen Innovationen der weissrussischen Standardsprache (anhand der Daten einer soziolinguistischen Umfrage) // Wiener Slawistischer Almanach. 2003. Band 52. S. 263—280.
  • Неюбілейныя думкі з нагоды юбілейных выданняў мовазнаўчай спадчыны // Беларускі гістарычны агляд. Том 10. 2003. Сшыткі 1—2 (18—19). С. 319—352
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта : у 2 ч. / Аўтары-ўкладальнікі: С. М. Запрудскі, Г. І. Кулеш. — Ч. 1. — Мн.: БДУ, 2005. ISBN 985-485-199-0
  • Сітуацыйныя фактары распрацоўкі правапісных нормаў беларускай мовы ў 1930—1932 гадах // Studia Slavica Academiae Scientiarum Hungaricae. 50. 2005. 3—4. С. 379—391.
  • Субъективная этноязыковая жизненность и идентичность: несколько белорусско-украинских сравнений // Перекрёстки. 2005. № 1—2. С. 21—36.
  • Белoрусский и чешский языковой пуризм: общее и специфическое // Cesty k národnímu obrození: běloruský a český model. Sborník přispěvků z konference konané 4. — 6.7.2006 v Praze. Praha, 2006. S. 239—259.
  • In the grip of replacive bilingualism: the Belarusian language in contact with Russian // International Journal of the Sociology of Language. 2007. Vol. 183. Edited by Roland Marti and Jiří Nekvapil. P. 97—118.
  • Научный и политический аспекты реформы белорусского языка 1933 года // Славяноведение. 2007. № 3. С. 73—88.
  • Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў ХІХ стагоддзя. Працы 1800—1810-х гадоў // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. Пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захара Шыбекі. Мн., 2007. С. 252—268.
  • Сяргей Запрудзскі, Ганна Кулеш. Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941) / Натальля Герасімовіч. — Менск: БДУ, 2008. — Т. 2. — 259 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-485-881-4
  • Маўленчая акамадацыя і пераключэнне кодаў у працэсе міжкультурнай камунікацыі: выпадак Беларусі // Belarusian Trasjanka and Ukrainian Suržyk. Structural and social aspects of their description and categorization / Gerd Hentschel, Siarhiej Zaprudski (eds.) (Studia Slavica Oldenburgensia 17). Oldenburg, BIS-Verlag, 2008. P. 57—97.
  • Некаторыя заўвагі аб вывучэньні «трасянкі», або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук // Arche. 2009. № 11-12. С. 157—200.
  • Аб «харкаўскім следзе» вывучэння беларускай мовы ў першай чвэрці ХІХ стагоддзя // Studien zu Sprache, Literatur und Kultur bei den Slaven. Gedenkschrift für George Y. Shevelov aus Anlass seines 100. Geburtstages und 10. Todestages. Andrii Danylenko, Serhii Vakulenko (eds). München-Berlin, Verlag Otto Sagner, 2012. С. 274—294.
  • Павал Ёзаф Шафарык як беларусіст (на матэрыяле «Гісторыі славянскай мовы і літаратуры ва ўсіх дыялектах» 1826 г.) // Studia Slavica Academiae Scientiarum Hungaricae. 57. 2012. 1. С. 143—159.
  • Аб навуковай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай палове ХІХ стагоддзя // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. XV Міжнародны з’езд славістаў (Мінск, 20—27 жн. 2013): дакл. беларус. дэлегацыі. Рэдкал. А. А. Лукашанец і інш. Мн., Беларуская навука, 2013. С. 37—52.
  • Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе. Пад агульнай рэдакцыяй М. Р. Прыгодзіча. Мінск, БДУ, 2013. С. 81—111.
  • Беларускае мовазнаўства і развіццё беларускай літаратурнай мовы: 1920—1930-я гады. Мінск, БДУ, 2013. 367 с.
  • Zur öffentlichen Diskussion der weißrussischen Sprachkultur, zum Aufkommen des Terminus «Trasjanka» und zur modernen Trasjankaforschung // Trasjanka und Suržyk — gemischte weißrussisch-russische und ukrainisch-russische Rede. Sprachlicher Inzest in Weißrussland und der Ukraine? Gerd Hentschel / Oleksandr Taranenko / Sjarhej Zaprudski (Hrsg.). Peter Lang 2014. S. 119—141.
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941): дапаможнік. Мінск, БДУ, 2015. 191 с.
  • Аб вывучэнні і пераацэнцы мовазнаўчай спадчыны Кандрата Крапівы // Веснік БДУ. Серыя 4. 2016. № 2. С. 71—78.
  • Пастанова СНК БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» 1933 г. як навуковы і палітычны дыскурс // Historický a sociolingvistický kontext kodifikcií slovanských jazykov. Juraj Glovňa (ed.) Bratislava 2017. C. 163—169.
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918—1941): дапаможнік. Мінск, БДУ, 2017. 115 с.
  • Уладзімір Дубоўка: паміж літаратурным канонам і праўдай жыцця // Arche. 2017. № 4. C. 255—280.
  • Даследаванне мовы твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў 1920-50-я гг. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2017. № 3. С. 5-18.
  • «Сербскі слоўнік» Вука Караджыча і «Слоўнік беларускай мовы» Івана Насовіча: падабенствы і адрозненні // Зборник Матице cрпске за славистику 93. 2018, с. 127—144.
  • Выпрацоўка ў 1920-я гг. канцэпцыі беларускай літаратурнай мовы // Лексікалогія беларускай мовы ў даследаваннях і каментарыях. Мн., БДУ, 2018, с. 5-31.
  • Яўхім Карскі як даследчык польскага ўплыву на беларускую мову (на матэрыяле першага тома «Беларусаў»)// Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. навук. артык.па матэрыялах Міжнар. навук. канф.; Мінск, 21-23 чэрвеня 2018 г. / пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай. — Мінск: БДУ, 2018. — С. 228—240. (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 38).
  • Нармалізацыя беларускай мовы ў слоўніках М. Гарэцкага сярэдзіны 1920-х гадоў // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (прысвячаецца 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) : матэрыялы XXVI Гарэцкіх чытанняў. Мінск, РІВШ, 2018. С. 35-44.
  • Беларускія прыметнікі-паронімы з коранем асоб- як аб’екты гістарычнай лексікалогіі (на матэрыяле літаратурнай мовы 1910-30-х гг.) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2019. № 3. С. 79-93.
  • Language of Ciška Hartny’s works as reviewed in Belarusian philological research // Studia Białorutenistyczne. Vol. 13. 2019. С. 343—363.
  • Рэцэнзія: Witzlack-Makarevich Kai (Hg.). Kalkierungs- und Entlehnungssprachen in der Slavia: Boris Unbegaun zum 120. Geburtstag. Berlin: Frank & Timme, 2018. 363 S. // Studia Slavica Hung. 64/1 (2019) 227—233.
  • Ян Чачот як даследчык беларускай мовы: менш вывучаныя пытанні // Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці (да 200-годдзя ўтварэння таварыства): зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, І. Э. Багдановіч; адк. рэд. В. У. Міцкевіч. — Мінск: Беларуская навука, 2020. (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 39).
  • Ці з’яўляецца сучаснай беларуская літаратурная мова 1920-х гадоў? // Актуальныя аспекты беларусістыкі. Матэрыялы VI Міжнароднага кангрэса беларусістаў (Мінск, 27—29 мая 2015 года): зб. арт. / пад рэд. І. Э. Багдановіч [і інш.]. Мінск, Кнігазбор, 2020. (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 40) С. 29—39.
  • Нарысы гісторыі беларускага мовазнаўства ХІХ стагоддзя. Мінск, БДУ, 2020. 195 с.
  • Пісьменніцкі дыскурс аб мове ў Беларусі ў другой палове 1940-х — 1970-я гг. (на прыкладзе асобных аўтараў) // Slovanské jazyky v pohybu: proměny jazykových norem v letech 1945 až 2020. Ondřej Bláha (ed). Olomouc, Univerzita Palackého v Olomouci, 2021. S. 151—168.
  • Некоторые проблемные вопросы изучения трасянки: по итогам ольденбургского проекта // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2022. № 1. С. 70-92.
  • Шляхецкая разнавіднасць беларускай мовы ў ранніх творах Янкі Купалы: да пастаноўкі праблемы // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2022. № 3. С. 5-25.
  • “Некананічная” беларуская мова. Да стагоддзя з часу выхаду першага нумара часопіса “Полымя” // Роднае слова. 2023. № 1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]