Мацей зь Вільні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мацей зь Вільні

Маце́й (лац.: Matthias Vilnensis; лет. Motiejus Trakiškis; бел.: Мацей зь Вільні; пол.: Maciej; каля 13701453, Вільня) — літоўскі каталіцкі сьвятар. Першы жамойцкі біскуп з 1417 па 1422, пасьля, віленскі біскуп з 4 траўня 1422 па 7 траўня 1453.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1408 годзе Мацей скончыў Карлаў унівэрсытэт у Празе, дзе атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў. Пасьля вучыўся ў Сіенскім унівэрсытэце. Служачы дэканам Трокаў, ён удзельнічаў у хрысьціянізацыі Жамойці. Падтрымліваў палітычны курс Вітаўта Вялікага. Вялікім князем Мацей быў намінаваны на пост жамойцкага біскупа. 24 кастрычніка 1417 году ў Троках адбываецца яго пасьвячэньне.

Паводле Яна Длугаша, Мацей паходзіў з інфлянцкіх немцаў, але вялікі князь Вітаўт менаваў яго ліцьвінам. У лютым 1422 году ў Наваградку ён шлюбаваў караля польскага Ягайлу й князёўну Соф’ю Гальшанскую. Сёлета становіцца біскупам віленскае дыяцэзіі.

Падчас прызначэньня на медніцкую катэдру было адзначана, што Мацей здавальняюча валодае жамойцкай (samogithice) гаворкай[1]. Паводле летувіскіх дасьледнікаў, гэта азначае, што Мацей пашыраў летувіскую мову ў касьцёле ВКЛ[1]. Тым ня менш, веданьне жамойцкае гаворкі ў прывілеі Вітаўта было адзначана як дадатковая якасьць Мацея, а «літоўскай» мовай у ВКЛ, у тым ліку ў касьцёле, тады называлася старабеларуская мова, пра што сьведчыць прывілей вялікага князя Аляксандра 1501 году, які патрабаваў, каб казані ў касьцёлах Радашкавічаў, Маладэчна, Койданава, Слоніму, Ліды, а таксама Трысьцянкі, Далістава і Гонядзі на Падляшшы, ды іншых местаў абавязкава прамаўляліся «ў літоўскай мове» (Lythuanici idiomatis)[2].

Біскуп Мацей пасылаў прадстаўнікоў на Флярэнтыйскі сабор. Заснаваў шмат цэркваў і актыўна абараняў правы й прывілеі ліцьвінаў. Увёў інквізыцыю для змаганьня з гусітамі. 27 кастрычніка 1430 году адпяваў вялікага князя Вітаўта.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 27.
  2. ^ Codex Ecclesie Vilnensis. Nr. 507. p. 616—617; Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Мн.: Тэхналогія, 2001. С. 32—33).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]