Кірыліца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кѷрїлловица
Кѷрїлловица
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я Ә Ӏ
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ
П̓ П̀ П́ П̧ П̑ Ԗ
Шматграфы
Дз Дж

Кіры́ліца (кірылічны альфабэт, кірылічная абэцэда або кірылічная азбука) — альфабэт[a], якім паслугуюцца шэсьць славянскіх моваўбаўгарская, беларуская, македонская, расейская, сэрбская і ўкраінская, а таксама некалькі дзясяткаў іншых моваў былога СССР і краінаў Азіі.

Кірыліца разьвілася з глаголіцы, якую ў IX стагодзьдзі распрацавалі два браты Кірыла і Мятод. У адрозьненьне ад глаголіцы кірыліца мае значна больш падабенства да грэцкага альфабэту. Што да гісторыі стварэньня кірыліцы, навукоўцы пакуль не прыйшлі да канчатковага кансэнсусу. Найбольш верагодным стваральнікам кірыліцы лічыцца Клімэнт з Охрыду, вучань братоў Кірылы і Мятода.

У IX стагодзьдзі баўгарскі цар Сімэон I Вялікі, працягваючы культурна-палітычны курс свайго бацькі Барыса I, замовіў новы баўгарскі альфабэт, раньні кірылічны альфабэт, які быў падрыхтаваны ў Прэслаўскай кніжнай школе. Новы альфабэт замяніў глаголіцу, падрыхтаваную раней Сьвятымі Кірылам і Мятодам і тымі ж вучнямі, якія стварылі новую славянскую сыстэму запісу ў Баўгарыі. Ужываньне кірыліцы ў Баўгарыі стала афіцыйным у 893 годзе[1][2][3]. Новы альфабэт стаў базісам для альфабэтаў, якія выкарыстоўваюцца ў розных мовах, асабліва праваслаўна-славянскіх, і неславянскіх мовах, на якія ў значнай ступені маўплывала расейская мова. Па стане на 2019 год каля 250 мільёнаў жыхароў Эўразіі выкарыстоўваюць кірыліцы як афіцыйны альфабэт для сваіх нацыянальных моваў, прычым прыблізна палова зь іх складае Расея. З далучэньнем Баўгарыі да Эўразьвязу 1 студзеня 2007 году кірыліца стала трэцім афіцыйным альфабэтам гэтае арганізацыі пасьля лацінкі і грэцкага альфабэту[4].

Альфабэты славянскіх моваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі альфабэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж З з І і Й й
К к Л л М м Н н О о П п Р р С с Т т У у Ў ў
Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я
  • Ґ ґ — ужывалася да 1933 году, а таксама ўжываецца цяпер у мовазнаўчых тэкстах. Некаторыя мовазнаўцы выступаюць за вяртаньне літары ў альфабэт (месца — пасьля Г);
  • ДЖ дж — дзьве літары, але адзін гук. У некаторых публікацыях пазначаецца ў альфабэце пасьля Д;
  • ДЗ дз — так сама, як і ДЖ.

Баўгарскі альфабэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж З з И и Й й К к
Л л М м Н н О о П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х
Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ь ь Ю ю Я я

Як беларускі, апрача:

  • Няма Ў;
  • Няма Ё;
  • И замест І;
  • Няма Э (а «Е» вымаўляецца як «Э»);
  • Щ вымаўляецца «шт»;
  • Ъ — галосны гук (шва).

Македонскі альфабэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Б б В в Г г Д д Ѓ ѓ Е е Ж ж З з Ѕ ѕ И и
Ј ј К к Л л Љ љ М м Н н Њ њ О о П п Р р С с
Т т Ќ ќ У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Џ џ Ш ш

Як беларускі, апрача:

  • Няма Ў;
  • Няма Ё;
  • И замест І;
  • Няма Й (замест яго J);
  • Няма Э (а «Е» вымаўляецца як «Э»);
  • Љ љ — мяккі эль;
  • Њ њ — мяккі энь;
  • Ѓ ѓ — мяккі ~«гь»;
  • Ќ ќ — мяккі ~«кь»;
  • Џ, џ — як беларускі «дж»;
  • Ѕ, ѕ — як беларускі «дз»;
  • Няма Ю і Я;

Расейскі альфабэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж З з И и Й й
К к Л л М м Н н О о П п Р р С с Т т У у Ф ф
Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я

Як беларускі, апрача:

  • Няма Ў;
  • И замест І;
  • Щ щ — мяккі доўгі «ш» (некаторыя лінгвісты ўважаюць за асобны гук). Там, дзе звычайна ў беларускай мове ўжываецца «шч»;
  • Ъ ъ — цьвёрды знак. Адыгрывае тую ж ролю, што апостраф у беларускай мове;
  • Г г — выбухны гук, адпавядае нашаму Ґ, а не Г;
  • Ё ё — ужываецца факультатыўна, пры ўпарадкаваньні паводле альфабэту не адрозьніваецца ад Е е.

Стараславянская азбука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Б б В в Г г Д д Є є Ж ж Ѕ ѕ З з І і Ї ї
И и Ћ ћ К к Л л М м Н н О о Ѻ ѻ П п Р р С с
Т т Ѹ ѹ Ф ф Ѳ ѳ Х х Ѡ ѡ Ѿ ѿ Щ щ Ц ц Ч ч Ш ш
Ъ ъ ЪІ ъі Ь ь Ѣ ѣ Ю ю Я я Ѥ ѥ Ѧ ѧ Ѫ ѫ Ѩ ѩ Ѭ ѭ
Ѯ ѯ Ѱ ѱ Ѵ ѵ

Сучасны сэрбскі альфабэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Б б В в Г г Д д Ђ ђ Е е Ж ж З з И и Ј ј
К к Л л Љ љ М м Н н Њ њ О о П п Р р С с Т т
Ћ ћ У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Џ џ Ш ш

Як беларускі, апрача:

  • Няма Ў;
  • Няма Ё;
  • И замест І;
  • Няма Й (замест яго J);
  • Няма Э (а «Е» вымаўляецца як «Э»);
  • Љ љ — мяккі эль;
  • Њ њ — мяккі энь;
  • Ђ ђ — мяккі ~«дзь»;
  • Ћ, ћ — мяккі ~«ть»;
  • Џ, џ — як беларускі «дж»;
  • Няма Ю і Я.

Украінскі альфабэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Б б В в Г г Ґ ґ Д д Е е Є є Ж ж З з И и
І і Ї ї Й й К к Л л М м Н н О о П п Р р С с
Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ь ь Ю ю Я я

Як беларускі, апрача:

  • Няма Ў;
  • Няма Ы;
  • Няма Ё;
  • Няма Э (а «Е» вымаўляецца як «Э»);
  • Є є — вымаўляецца як беларускі Е;
  • Щ щ — вымаўляецца як беларускі «шч»;
  • И и — вымаўляецца як гук між беларускімі «І» ды «Ы»;
  • Ї ї — вымаўляецца як беларускі «йі»;
  • Ґ — вымаўляецца як выбухны Г.

Іншыя мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя вышэй названых шасьці славянскіх моваў, нейкай формай кірылічнага альфабэту карыстаюцца (або карысталіся) наступныя мовы:

  • Славянскія
    • Русінская мова
    • Царкоўнаславянская мова
  • Каўкаскія
    • Абхаская
    • Аварская
    • Адыгейская
    • Кабардынская
    • Лезгінская
    • Чачэнская (1940—1991)
  • Кітайскія
    • Дунганская
  • Чукоцка-камчацкія
    • Карацкая
    • Чукоцкая
  • Уральскія
    • Карэльская (1937—1989)
    • Комі
    • Мансі
    • Ханты
    • Удмурцкая
    • Ненецкая
  • Індаарыйскія
    • Цыганская (у Сэрбіі й былым СССР)
  • Індаіранскія
    • Асэтынская
    • Курдзкая (у былым СССР)
    • Таджыцкая
  • Мангольскія
    • Бурацкая
    • Калмыцкая
    • Мангольская
  • Раманскія
  • Тунгускія
    • Нанайская
    • Эвэнк
  • Цюрскія
    • Алтайская
    • Азэрбайджанская (1939—1991)
    • Балкарская
    • Казаская і гагавуская (з 1957)
    • Карачайская
    • Кіргіская
    • Татарская
    • Туркмэнская (1940—1994)
    • Туванская
    • Чуваская
    • Узбэцкая (1941—1998)
    • Якуцкая

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Заўважым, што ў беларускай мове ёсьць тэндэнцыя называць лацінкавыя альфабэты «абэцэдай» (A B C D), а кірылічныя альфабэты — «азбукай» (Аз Бука).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dvornik, Francis (1956). «The Slavs: Their Early History and Civilization». Boston: American Academy of Arts and Sciences. — С. 179.
  2. ^ Curta, Florin (2006). «Southeastern Europe in the Middle Ages, 500—1250». Cambridge Medieval Textbooks. Cambridge University Press. — С. 221—222. — ISBN 978-0-521-81539-0.
  3. ^ Hussey, J. M.; Louth, Andrew (2010). «The Orthodox Church in the Byzantine Empire». Oxford History of the Christian Church. Oxford University Press. — С. 100. — ISBN 978-0-19-161488-0.
  4. ^ Orban, Leonard (24 May 2007). «Cyrillic, the third official alphabet of the EU, was created by a truly multilingual European». European Union.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]