Найсьвяцейшы ўрадавы сынод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Будынак урадавых сэнату і сыноду ў Санкт-Пецярбургу

Найсьвяцейшы ўрадавы сынод[a] (рас. Святейший правительствующий синод, Святейший Всероссийский Правительствующий Синод[1]) — найвышэйшы орган кіраваньня ў Расейскай праваслаўнай царкве ў 1721—1917 гадох, усталяваны замест скасаванага Маскоўскага патрыярха дзеля беспасярэдняга кіраваньня царквой расейскімі імпэратарамі[2]. Разам з урадавым сэнатам належаў да сыстэмы найвышэйшых органаў дзяржаўнага кіраваньня Расейскай імпэрыі[3]. На практыцы ўрадавым сынодам з волі маскоўскага гаспадара кіравалі сьвецкія обэр-пракуроры[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябры ўрадавага сыноду з обэр-пракурорам, 1911 г.

Па сьмерці патрыярха Андрыяна маскоўскі гаспадар Пётар I прызначыў месцаахоўнікам патрыяршага стальца Стэфана (Яворскага). З кампэтэнцыі апошняга Пётар I вылучыў кадравыя і адміністрацыйныя пытаньні. У 1718 годзе маскоўскі гаспадар даручыў распрацаваць статут новага калегіяльнага органу кіраваньня Маскоўскай царквы. У 1721 годзе Пётар I заснаваў Духоўную калегію, якая неўзабаве атрымала афіцыйную назву «Найсьвяцейшы ўрадавы сынод». За Кацярынай II замест «урадавага» ў назьве ўжывалася слова «духоўны».

Да 1901 году сябры ўрадавага сыноду прыносілі наступную прысягу: рас. Исповѣдую же с клятвою крайняго Судію Духовныя сея Коллегіи быти Самаго Всероссійскаго Монарха Государя нашего всемилостивѣйшаго.

У 1917 годзе аднавіўся Маскоўскі патрыярхат, новым патрыярхам абралі Ціхана. Фактычна ўрадавы сынод спыніў сваё існаваньне.

Структура і дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урадавы сынод складаўся з найвышэйшых герархаў Расейскай праваслаўнай царквы, на чале яго стаяў сьвецкі чыноўнік — обэр-пракурор, якога прызначанаў расейскі імпэратар[5]. Праз обэр-пракурора падтрымліваліся ўсе зьвязкі ўрадавага сыноду зь дзяржаўнымі органамі[6]. У XVIII—XIX стагодзьдзях обэр-пракурорамі даволі часта прызначалі вайскоўцаў[1].

Урадавы сынод выдаваў пастановы датычна веры і царквы, якія былі абавязковымі як для духоўных асобаў, так і для вернікаў.

Значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне ўрадавага сыноду выявілася падпарадкаваньнем Расейскай праваслаўнай царквы сьвецкай уладзе і азначала абмежаваньне сфэры яе дзейнасьці[4]. Ператварэньне РПЦ у частку дзяржаўнага апарату прывяло да пашырэньня ерасяў, фармаваньня разнастайных сэктаў, страты даверу да царквы з боку часткі вернікаў[4].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іншая назва — Сьвяцейшы ўсерасейскі кіроўны сынод

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Горчаков М. Синод правительствующий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  2. ^ Шэйкін Г. Сінод // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 301—302.
  3. ^ Рубльова Н. С. Синод // Енциклопедія історії України: Т. 9. Прил — С / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: В-во «Наукова думка», 2012. С. 565.
  4. ^ а б в Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.
  5. ^ Бажэнаў Ю. Руская праваслаўная царква // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 141.
  6. ^ Шэйкін Г. Сінод // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 302.