Č
| Літара лацінкі C з гачкам | |
| Čč | |
| ◄ Ą Ć Ĉ Ċ Č Ď Đ Ē Ĕ ► | |
| Зьвесткі | |
|---|---|
| Тып | пашыраная лацінская літара, альфабэтны; |
| Гук | [t͡ʂ] |
| Альфабэтная пазыцыя | 5 (у беларускай лацінцы) |
| Назва ў Юнікодзе | latin capital letter c with caron
latin small letter c with caron |
| Юнікод | Č: U+010C č: U+010D |
| HTML | Č: Č, Č č: č, č |
| UTF-16 | Č: 0x10C č: 0x10D |
| URL-код | Č: %C4%8C č: %C4%8D |
| Разьвіцьцё | |
| |
| Іншае | |
| Кірунак пісьма | зьлева направа |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Č, č (c з га́чкам; курсіў: Č č) — літара лацінскага альфабэту, 5-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3]. Утвораная ад літары C з дапамогай дыякрытычнага знаку гачак. Звычайна пазначае гук, аналягічны кірылічнай Ч.
Характэрная перш за ўсё для славянскіх моваў (чэскай, славацкай, горна- й ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, басьнійскай, лацінскіх варыянтаў беларускае, сэрбскае й македонскае моваў), балцкіх (летувіскай і латыскай), саамскіх моваў.
Лацінізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літара таксама ўжываецца пры трансьлітэрацыі кірылічных тэкстаў зь беларускае (беларуская лацінка), расейскае і ўкраінскае моваў. У гэтых альфабэтах зьяўляецца чацьвёртай літарай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаная Янам Гусам для чэскае мовы замест ранейшага спалучэньня літараў Cz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзяяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкае мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, басьнійскую, сэрбскую й македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе у беларускі лацінскі альфабэт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ J. H. Alfabet // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк, ЗША: выд. Zaranka, 1964. — С. 53. — 97 с.
- ^ Наша Ніва (10 верасьня 2016) Як правільна пісаць беларускай лацінкай? (бел.) Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Ян Станкевіч Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу. — Менск: Беларуская народная самапомач, 1942.
| |||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |