Каралявец
| Каралявец лац. Karalaviec рас. Калининград | |||||
| Населены пункт | |||||
Стары Кёнінґсбэрґ сярод сучаснага Калінінграду | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Калінінградзкая вобласьць | ||||
| Першыя згадкі | 1256 | ||||
| Дата заснаваньня | 1255[1] | ||||
| Горад з | 1286 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Алег Амінаў[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 215,7 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 4,8 м | ||||
| Часавы пас | UTC+2 | ||||
| Каардынаты | 54°43′ пн. ш. 20°30′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 489 735 чал. (2023) | ||||
| Колькасьць насельніцтва аглямэрацыі | ~ 800 000 | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 4012 | ||||
| Паштовы індэкс | 236ХХХ | ||||
| Нумарны знак | 39 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | klgd.ru (рас.) (анг.) | ||||
| Каралявец на мапе Расеі Каралявец | |||||
Караляве́ц[2], Карале́вец[3] або Кёніґсбэрґ[4] (ням. Königsberg; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Калінінград, рас. Калининград) — места ў Расейскай Фэдэрацыі, пры ўтоку ракі Прэґолы ў Сьвежую затоку. Адміністрацыйны цэнтар Калінінградзкае вобласьці.
Каралявец — гістарычная сталіца Прусіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кёнігсбэрг у 1256 годзе заснавалі рыцары Тэўтонскага ордэну. Места стала сябрам Ганзейскай лігі, з 1457 году — галоўнай рэзыдэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 году — сьвецкай сталіцай Прускага княства.
Каралявец пэўны час фактычна знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай. Места было важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўнівэрсытэту Альбэртына, заснаванаму ў 1544 годзе князем Альбэртам Прускім. З пачаткам Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 гады) у 1701 годзе курфюрст брандэнбурскі Фрыдрых I Гогенцолерн каранаваўся «каралём прускім» (раней назва «прускі» была толькі ў тытуле каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх, напрыклад, паводле Літоўскага Статуту рэдакцыі 1529 году — «Жыґімонт, з божае міласьці кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Жамойцкі, Мазавецкі і іных»). Улады Рэчы Паспалітай не прызналі гэтага тытулу, бо апроч Герцагства Прусіі, існавала таксама правінцыя Каралеўская Прусія, якая ўваходзіла ў склад Кароны Каралеўства Польскага.
Па Першай сусьветнай вайне Кёнігсбэрг разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Нямеччыны «Польскім калідорам».
У 1944 годзе Кёнігсбэрг моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбаваньня і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 году места захапілі савецкія войскі, неўзабаве савецкія ўлады выгналі рэшткі нямецкага насельніцтва. Разам з усёй Усходняй Прусіяй Каралявец засялілі перасяленцы з Расеі, Украіны і Беларусі (беларусы цяпер складаюць да 8% насельніцтва). Места ўлучылі ў склад РСФСР, а ў 1949 годзе перайменавалі ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флёту на Балтыйскім моры і быў закрытым для наведваньня замежнікамі.
Па распадзе СССР у 1991 годзе Калінінградзкая вобласьць засталася расейскім эксклявам, аточаным Польшчай і незалежнай Летувой.
З пачаткам расейскае вайны ва Ўкраіне ў 2014 годзе Калінінградзкая вобласьць успрымаецца суседзямі як пагроза міжнароднай бясьпецы й нацыянальнай бясьпецы Польшчы й Летувы. Пазьней Польшча зачыніла ўсе памежныя пераходы і пачала будаваць плот, абаронены электрычнасьцю.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калінінград — адзіны расейскі порт на Балтыцы, які не замярзае. У 1996 годзе места абвясьцілі асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расейскі тэлевізар, існуе зборка аўтамабіляў. Эўрапейская камісія мела адмысловы праект з падтрымкі рэгіёну і разьвіцьцю гандлю паміж Калінінградзкай вобласьцю і краінамі ЭЗ. Рэгіён дынамічна разьвіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расьце тэмпамі, большымі за ўсё іншыя рэгіёны Расеі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://books.google.de/books?id=-4AOAAAAYAAJ&pg=PA1&hl=da#v=onepage&q&f=false
- ↑ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 47.
- ↑ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 207, 210.
- ↑ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 205, 207, 270, 272—273.