Сяргей Хмара
Сяргей Хмара лац. Siarhiej Chmara | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 траўня 1905 |
Памёр | 5 верасьня 1992 (87 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Сяргей Хмара, сапр. Сяргей Сіняк (25 траўня 1905, Казлоўшчына на Дзятлаўшчыне[1] (па іншым дадзеным у Адэса[2]) — 5 верасьня 1992, Канада) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і беларускай эміграцыі, журналіст, паэт і празаік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працаваў настаўнікам у Заходняй Беларусі ў міжваеннай Польшчы[3]. У 1920-я гады сябра Таварыства беларускай школы ў Радашковічах і Вільні, удзельнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады[4]. Арыштоўваўся дэфэнзівай у 1927 і 1939 гадах[3][4]. У 1930 годзе сакратар Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клюбу «Змаганьне» ў Пінску, 1931 годзе — інструктар Галоўнай управы ТБШ у Вільні[4]. У 1937 годзе стварыў на Дзятлаўшчыне нелегальную літаратурную арганізацыю «Маладая ускалось» (пазьней «Баявая ускалось»)[3][4]. Друкаваў вершы ў часопісе «Калосьсе», «Шлях моладзі», у зборніку «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928)[4].
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР з 1940 году супрацоўнік слонімскай раённай газэты «Вольная праца»[4]. У канцы 1940 году арыштаваны органамі НКУС[4].
Падчас 2-й сусьветнай вайны знаходзіўся ў Слоніме, працаваў на мясцовым радыё, быў галоўным рэдактарам у газэце «Слонімскі кур’ер»[4], працаваў у БНС, прымаў удзел у нацыянальным партызанскім руху (беларуская народная партызанка), кіраўнік падпольнай арганізацыі «Беларуская народная грамада»[3]. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса ў Менску (1944)[4]. Зь ліпеня 1944 году ў Нямеччыне, дырэктар Беларускага інфармацыйнага бюро ў Бэрліне[4]. У Бэрліне заснаваў палітычную групу «Двупагоня»[3]. Пасьля вайны выдаваў сатырычны часопіс «Маланка» і «Мы з-за Буга» у Гамбургу[3][4].
У 1948[4] або 1949[3] годзе з Гамбургу пераехаў у Таронта (Канада)[3][4], кіраўнік сэктару Рады БНР, рэдактар газэты «Беларускі Эмігрант» (пасьля «Беларускі Голас»)[3], якую рэдагаваў да канца жыцьця[4]. Таксама выдаваў літаратурныя і сатырычныя газэеты «Народны Шлях», «Сыгналы», «Маланка»[3]. У 1950 годзе заснаваў Беларускую царкву ў Таронта, стварыў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне[4]. Быў ініцыятарам стварэньня Канадзкага этнічнага клюбу журналістаў і пісьменьнікаў «Баявая Ускалось»; ад сьнежня 1976 году быў яго першым старшынём[3]. Быў прыхільнікам стварэньня «трэцяй сілы» сярод беларускай эміграцыі[5].
Пахаваны на могілках Ёрк у Таронта.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жураўліным шляхам: Зборнік вершаў. — Вільня, 1939[3];
- Аб багах Крывіцкіх сказы: Зборнік вершаў. — 2-е выд. — Таронта, 1986[4];
- Рабінавы хмель. Выбраныя творы. — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 212 с.[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- АГ. Выйшла кніга выбраных твораў Сяргея Хмары — nn.by, 00:48, 06.05.2009
- Ліс А. Літаратура Заходняй Беларусі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. — Мн., 1999. Т. 2;
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.;
- Пяткевіч А. М. Хмара Сяргей // Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна, 2000. — С. 310—311;
- Хмара С. Кароткія даныя аб сабе // «Запісы» № 24, 1999;
- Чыгрын С. Больш ніколі ў жыцці яны не сустрэліся // «Газета Слонімская» № 608, 28 студз. 2009;
- Чэмер А. Сяргей Хмара. — Вільнюс, 1998;
- Хмара Сяргей // Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч; Рэд. А. Гардзіенка. — Мн.: [Беларускі Гістарычны Агляд], 2002. — 242,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд». Серыя «Досьледы»; [Вып. 10]). — ISBN 978-5272-10-9.
- Нарадзіліся 25 траўня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Гарадзенская губэрня)
- Памерлі 5 верасьня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Таронта
- Сябры БСРГ
- Сябры Таварыства беларускай школы
- Беларускія журналісты
- Канадзкія журналісты
- Беларускія паэты
- Сябры Беларускай народнай грамады (1941)
- Беларусы ў Канадзе
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Сябры Баявой Ускалосі
- Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсу