Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/верасень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бобі Фішар на шахматнай алімпіядзе 1960 году
Бобі Фішар на шахматнай алімпіядзе 1960 году

1 верасьня:

  • 1435грамадзянская вайна ў ВКЛ: перамога літоўска-польскага войска над Сьвідрыгайлам у бітве пад Вількамірам
  • 1906 — у Вільні выйшла першая легальная беларуская газэта «Наша доля»
  • 1939пачалася Другая сусьветная вайна
  • 1972амэрыканец Бобі Фішар (на выяве) перамог Барыса Спаскага ў матчы на званьне чэмпіёну сьвету ў Рэйк’явіку
  • 1978 — на віцебскія вуліцы выйшаў першы тралейбус
  • 1985 — знойдзены карабель «Тытанік», які патануў у 1912 годзе
  • 1991Узбэкістан абвясьціў незалежнасьць ад СССР
  • 2004захоп закладнікаў у Бяслане (Расея)
  • 2007 — за два гады да трагедыі зь беларускімі лётчыкамі на Радамскім авіяшоў сутыкнуліся два самалёты Zlin 526
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    «Бітва пад Хоцінам» (Юзаф Брант, 1867)
    «Бітва пад Хоцінам» (Юзаф Брант, 1867)

    2 верасьня:

  • 1621бітва пад Хоцінам (на выяве) у часе вайны Рэчы Паспалітай і Турэччыны
  • 1655 — перамога Швэцыі ў бітве пад Суботай у часе вайны з Рэччу Паспалітай
  • 1939 — другі дзень II сусьветнай вайны: Вольны горад Данцыг захоплены нацысцкай Нямеччынай; Францыя і Вялікабрытанія абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю
  • 1960 — адбылася прэм’ера фільму «Крыжакі»
  • 1969 — у лябараторыі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту адбылася першая пасьпяховая перадача зьвестак між суседнімі кампутарамі
  • 1990Прыднястроўе абвясьціла сябе асобнаю Савецкай Рэспублікай
  • 1991Нагорна-Карабаская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану
  • 1996 — ва Ўкраіне ўведзеная нацыянальная валюта — грыўня
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Помнік палеглым у бітве пад Панасаўкай
    Помнік палеглым у бітве пад Панасаўкай

    3 верасьня:

  • 301заснаваная Сан-Марына — самая старая дзяржава Эўропы
  • 1791 — прынятая першая канстытуцыя Францыі
  • 1863 — перамога паўстанцаў у бітве пад Панасаўкай (на выяве)
  • 1915кайзэраўскія войскі занялі Горадню
  • 1939 — трэці дзень II сусьветнай вайны: 1939Вялікабрытанія, Францыя, Індыя, Аўстралія і Новая Зэляндыя абвясьцілі Нямеччыне вайну, празваную праз адсутнасьць актыўных баявых дзеяў «дзіўнай»; польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі выдаў дэкрэт пра ўтварэньне чэхаславацкага легіёну
  • 1953Мікіта Хрушчоў абраны першым сакратаром ЦК КПСС
  • 1992 — прадстаўнікі 39 дзяржаваў падпісалі ў Жэнэве канвэнцыю аб забароне хімічнай зброі
  • 2004школа ў Бяслане (Паўночная Асэтыя) атакаваная расейскім спэцназам. Падчас штурму загінулі каля 300 закладнікаў, больш за палову зь якіх — дзеці
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    ЭВМ IBM RAMAC 305 узброеных сілаў ЗША
    ЭВМ IBM RAMAC 305 узброеных сілаў ЗША

    4 верасьня:

  • 1390Вітаўт з крыжацкім войскам захапіў Вільню і спаліў Крывы замак у часе грамадзянскай вайны ў ВКЛ
  • 1888Джордж Істман зарэгістраваў гандлёвую марку «Kodak»
  • 1939 — чацьверты дзень II сусьветнай вайны: «крывавы панядзелак» у Чэнстахове — жаўнеры Вэрмахту застрэлілі на вуліцах ад 300 да 500 жыхароў
  • 1956 — прадстаўлены першы камэрцыйны кампутар з накапляльнікам на магнітных дыскахIBM RAMAC 305 (на выяве)
  • 1975 — у этэр выйшаў першы выпуск інтэлектуальнае гульні «Што? Дзе? Калі?»
  • 1998 — заснаваная кампанія «Google»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Voyager-1
    Voyager-1

    5 верасьня:

  • 1580 — у часе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторам пасьля 2-хтыднёвай аблогі ўзялі Вялікія Лукі
  • 1698расейскі цар Пётар I увёў падатак на бароды
  • 1918 — у Расеі абвешчаны «чырвоны тэрор»
  • 1939 — пяты дзень II сусьветнай вайны: ЗША абвясьцілі пра неўмяшальніцтва ў вайну на эўрапейскім кантынэнце
  • 1964 — гурт «The Animals» заняў першае месца ў амэрыканскім гіт-парадзе са сваёй вэрсіяй песьні «The House of the Rising Sun»
  • 1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў
  • 1977 — запушчаная аўтаматычная міжплянэтная станцыя «Вояджэр-1» (на выяве)
  • 1978 — пачаліся мірныя перамовы паміж Эгіптам і Ізраілем
  • 1980 — у Швайцарыі адкрыты для руху трэці ў сьвеце паводле даўжыні транспартны тунэль. Тунэль Сэн-Гатард працягласьцю 16,3 кілямэтры даў магчымасьць трапляць з поўначы Швайцарыі ў яе паўднёвую частку прыкладна за 2 гадзіны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мэты тысячагодзьдзя
    Мэты тысячагодзьдзя

    6 верасьня:

  • 1492Хрыстафор Калюмб выправіўся ў падарожжа вакол сьвету
  • 1581швэдзкія войскі захапілі Нарву ў ходзе Інфлянцкай вайны
  • 1771 — перамога канфэдэратаў над расейскімі войскамі ў бітве пад Антопалем
  • 1790Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць земляў Рэчы Паспалітай
  • 1863 — параза паўстанцаў у бітве на Савінай гары
  • 1939 — шосты дзень II Сусьветнай вайны: нямецкія войскі занялі Кракаў і нанесьлі паразу палякам у бітве пад Тамашавам-Мазавецкім; вайну Нямеччыне абвясьціў Паўднёва-Афрыканскі Зьвяз
  • 1991Вярхоўны Савет СССР прызнаў незалежнасьць Латвіі, Летувы і Эстоніі
  • 1997 — у Менску адбыўся ўстаноўчы Сойм «Маладога Фронту»
  • 2000«Саміт тысячагодзьдзя» (на выяве) ў штаб-кватэры ААН (Нью-Ёрк) з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаваў і іншых высокапастаўленых асобаў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Матч паміж камандай «Мальмё» і зборнай Бразыліі, у якім Пэле забіў два мячы
    Матч паміж камандай «Мальмё» і зборнай Бразыліі, у якім Пэле забіў два мячы

    7 верасьня:

  • 1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у ходзе Інфлянцкай вайны
  • 1621 — перамога Рэчы Паспалітай над войскам Асманскай імпэрыі ў бітве пад Хоцінам
  • 1764Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім
  • 1822Бразылія абвясціла незалежнасьць ад Партугаліі
  • 1911 — па падазрэньні ў выкраданьні «Моны Лізы» зь Люўру арыштаваны францускі паэт беларускага паходжаньня Гіём Апалінэр, ды быў праз пяць дзён адпушчаны
  • 1939 — сёмы дзень II Сусьветнай вайны: капітуляцыя Вэстэрплятэ і пачатак абароны Візны; у Нямеччыне ўведзенае сьмяротнае пакараньне «за пагрозу абароннай моцы нямецкага народу»
  • 1956 — першы выхад на поле будучае зоркі бразыльскага футболу Пэле (на выяве). Матч скончыўся перамогай клюбу «Сантус» зь лікам 7:1, адзін з галоў у браму «Карынтыянсу» забіў 16-гадовы дэбютант
  • 1987 — адбыўся першы пасьляваенны візыт лідэра Ўсходняе Нямеччыны (ім стаў Эрых Гонэкер) у Фэдэратыўную Рэспубліку Нямеччына
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Карціна «Бітва пад Воршай»
    Карціна «Бітва пад Воршай»

    8 верасьня: Дзень беларускае вайсковае славы (неафіцыйна)

  • 1380бітва на Куліковым полі з удзелам літоўскіх дружынаў
  • 1504Мікелянджэлё прадставіў флярэнтыйцам мармуровую статую Давіда
  • 1514 — адбылася бітва пад Воршай, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам вялікім Канстантынам Астроскім разьбілі значна большае войска Маскоўскае дзяржавы
  • 1636 — заснаваньне Гарвардзкага ўнівэрсытэту, найстарэйшага ў ЗША
  • 1708Вялікая Паўночная вайна: на загад Пятра I расейскія войскі спалілі Магілёў
  • 1973 — адкрыцьцё Вялейскага вадасховішча, найбуйнейшага ў Беларусі
  • 1989 — утварыўся Народны рух Украіны
  • 1990 — у Полацку адкрыўся Музэй беларускага кнігадрукаваньня
  • 1992 — на плошчы Незалежнасьці ў Менску адбылася прысяга на вернасьць Бацькаўшчыне дзейных афіцэраў і афіцэраў запасу
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Краіны-ўдзельніцы Бэрнскае канвэнцыі (сіні колер)
    Краіны-ўдзельніцы Бэрнскае канвэнцыі (сіні колер)

    9 верасьня: Міжнародны дзень прыгажосьці

  • 1493 — вырашальная параза харватаў ад туркаў-асманаў у бітве на рацэ Крбава
  • 1776 — Аб’яднаныя Калёніі Амэрыкі атрымалі новую назву — Злучаныя Штаты Амэрыкі
  • 1886 — прыняцьце Бэрнскае канвэнцыі (на выяве), першага міжнароднага пагадненьня ў сфэры аўтарскага права
  • 1913 — расейскі вайсковы лётнік Пётар Несьцераў упершыню выканаў фігуру найвышэйшага пілятажу «мёртвая пятля»
  • 1918 — у Менску адкрыліся Беларускія настаўніцкія курсы
  • 1944 — падпісаньне пагадненьня паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня пра абмен насельніцтвам у зьвязку зь перадачаю Польшчы Беласточчыны
  • 1951 — пад Маладэчнам дэсантаваўся Янка Філістовіч, удзельнік беларускага антысавецкага падпольля
  • 2001 — у Беларусі прайшлі прэзыдэнцкія выбары
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мапа з нанесеным на яе разьмяшчэньнем калайдэру
    Мапа з нанесеным на яе разьмяшчэньнем калайдэру

    10 верасьня:

  • 1627 — францускае войска на чале з кардыналам Рышэльё распачало аблогу фартэцыі гугенотаў
  • 1894 — у Лёндане ўпершыню аштрафавалі кіроўцу ў нецьвярозым стане
  • 1919 — падпісаньне мірнае дамовы паміж краінамі Антанты і Аўстрыяй
  • 1937 — у Комі АССР савецкія карныя органы расстралялі Язэпа Мамоньку, беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча
  • 1960 — на XVII летніх Алімпійскіх гульнях у Рыме перамогу ў марафонскім бегу здабыў этыёпскі бягун Абэбэ Бікіла, які бег басанож
  • 1990 — у Менску прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
  • 2008 — афіцыйны запуск Вялікага гадроннага калайдэру (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Краіны-ўдзельніцы Бэрнскае канвэнцыі (сіні колер)
    Краіны-ўдзельніцы Бэрнскае канвэнцыі (сіні колер)

    11 верасьня:

  • 1938 — у Наваградку адкрыўся Дом-музэй Адама Міцкевіча
  • 1944II Сусьветная вайна: войскі ЗША першымі з краінаў антыгітлераўскае кааліцыі ўвайшлі на тэрыторыю Трэцяга Райху
  • 1973 — у Чылі ў выніку вайсковага перавароту да ўлады прыйшоў Аўгуста Піначэт
  • 1988 — абвяшчэньне эстонскае мовы дзяржаўнаю ў ЭССР
  • 1989Вугоршчына адкрыла свае граніцы для ўцекачоў з Усходняе Нямеччыны, што азначыла першы прарыў «бэрлінскага муру»
  • 1992 — у Наваградку адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй
  • 2001Тэрарыстычныя акты 11 верасьня: зьнішчэньне Сусьветнага гандлёвага цэнтру (на выяве) і істотнае пашкоджаньне Пэнтагону
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Венская бітва
    Венская бітва

    12 верасьня:

  • 1485 — войскі Маскоўскае дзяржавы ўзялі Цьвер, апошні князь цьвярскі Міхаіл Барысавіч здолеў уцячы ў Вялікае Княства Літоўскае
  • 1683 — адбылася Венская бітва (на выяве), у выніку якой кааліцыйнае войска Сьвятое Рымскае імпэрыі і Рэчы Паспалітае на чале з каралём і вялікім князем Янам Сабескім спыніла асманскую навалу
  • 1733 — паўторнае абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага
  • 1848 — пераўтварэньне Швайцарыі са зьвязу асобных кантонаў у фэдэрацыйную дзяржаву
  • 1940францускія падлеткі знайшлі малюнкі часоў палеаліту ў пячоры Ляско
  • 1959 — запуск міжплянэтнае станцыі «Месяц-2»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Цэцылія Рэната Габсбург
    Цэцылія Рэната Габсбург

    13 верасьня: Дзень праграміста (неафіцыйна)

  • 533бітва пад Дэцымай: Бэлізарыюс адваяваў у вандалаў Картаген
  • 1562шляхта Вялікага Княства Літоўскага на абозным сойме каля Віцебску ўхваліла прапанову пра новую дзяржаўную унію з Каралеўствам Польскім і накіравала яе вялікаму князю
  • 1637 — адбылася ўрачыстая каранацыя Цэцыліі Рэнаты (на выяве), жонкі караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы
  • 1848 — у Львоўскім унівэрсытэце ўтварылася катэдра ўкраінскае мовы
  • 1956IBM вырабіла першы цьвёрды дыск
  • 1993 — падпісаньне дамовы паміж Ясірам Арафатам і Іцхакам Рабінам пра вызнаньне Палестынскае аўтаноміі
  • 1994дзяржаўная камісія апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх вызнавалася пажаданасьць вяртаньня пэўных дарэформавых нормаў беларускае мовы
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
    Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

    14 верасьня:

  • 1309Мальбарк зрабіўся сталіцаю Крыжацкае дзяржавы
  • 1408 — складаньне міру, які завяршыў вайну Маскоўскае дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1406—1408)
  • 1515бітва пад Марыньяна: разьбітая французамі Швайцарыя абвясьціла пра свой «вечны нэўтралітэт»
  • 1812вайна 1812 году: войскі Напалеона ўвайшлі ў Маскву
  • 1867 — выйшаў у сьвет першы том «Капітала» Карла Маркса
  • 1906 — у Вільні выйшаў першы нумар першае легальнае беларускае газэты «Наша Доля»
  • 1920 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (на выяве)
  • 1937Сталінскія рэпрэсіі: расстраляны Сяргей Астрэйка, беларускі паэт і мовазнаўца
  • 1939 — у ЗША авіяканструктар Ігар Сікорскі падняў у паветра свой першы верталёт VS-300
  • 2003 — на рэфэрэндуме жыхары Эстоніі ўхвалілі далучэньне краіны да Эўрапейскага Зьвязу, якое афіцыйна адбылося 1 траўня 2004
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Кіяне вызваляюць Усяслава Чарадзея зь вязьніцы
    Кіяне вызваляюць Усяслава Чарадзея зь вязьніцы

    15 верасьня: Дзень бібліятэк у Беларусі

  • 1068 — жыхары Кіева вызвалілі з порубу князя Ўсяслава (на выяве) і запрасілі яго на кіеўскі сталец
  • 1697 — урачыстая каранацыя Аўгуста Моцнага
  • 1830 — у Горадні адкрылася публічная бібліятэка
  • 1916I Сусьветная вайна: у бітве на Соме брытанцы выпрабавалі ў баі першы танк Mark I
  • 1919 — у Менску ўтварылася беларуская гімназія
  • 1922 — заснаванне Нацыянальнае бібліятэкі Беларусі
  • 1928 — брытанскі бактэрыёляг Аляксандар Флемінг выдзяліў пэніцылін
  • 1971 — прайшла першая акцыя «Грынпіс»
  • 1997 — рэгістрацыя дамэннага імя google.com
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ян Казімер
    Ян Казімер

    16 верасьня:

  • 1658 — складаньне Гадзяцкае дамовы паміж Рэччу Паспалітай і Гетманшчынай
  • 1668кароль і вялікі князь Ян Казімер (на выяве) адмовіўся ад кароны і выехаў у Францыю
  • 1810Мэксыка абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі і распачала вайну
  • 1859 — шатляндзкі місіянэр Дэйвід Лівінгстан першым з эўрапейцаў выйшаў на бераг возера Н’яса
  • 1920 — заснаваньне Дома-музэю Адама Міцкевіча
  • 1938Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Язэпа Мацюкевіча, беларускага мовазнаўца
  • 1999 — у Менску зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі, супраціўнікі ўлады А. Лукашэнкі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
    Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

    17 верасьня:

  • 1590кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лідзе Магдэбурскае права і герб
  • 1784 — у Нясьвіжы адбылася прэм’ера першае опэры Яна Давіда Голанда
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: каля вёскі Крупчыцы на Берасьцейшчыне адбылася бітва з расейскімі войскамі
  • 1922 — у Бэрліне прайшоў першы публічны паказ гукавога фільму
  • 1939 — войскі СССР перайшлі мяжу з Польскаю Рэспублікаю і да 25 верасьня занялі тэрыторыю Заходняе Беларусі разам зь Вільняю і Беластокам
  • 1962 — савецкія ўлады злачынна зруйнавалі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў Сяньне, помнік архітэктуры барока (на выяве)
  • 1991 — фінскі праграміст Лінус Торвальдс апублікаваў крынічны код апэрацыйнае сыстэмы Linux
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Лягатып газэты The New York Times
    Лягатып газэты The New York Times

    18 верасьня:

  • 96 — пачатак эпохі пяці добрых імпэратараў у Старажытным Рыме
  • 324 — па перамозе над Ліцыніюсам адзіным гаспадаром Рымскае імпэрыі зрабіўся Канстантын
  • 1919 — уваход польскага войска на чале з Юзэфам Пілсудзкім у Менск
  • 1926 — у Вільні прайшло зладжанае БСРГ урачыстае сьвяткаваньне 20-годзьдзя беларускае прэсы
  • 1851 — заснаваньне газэты «The New York Times» (на выяве)
  • 1931 — адбыўся Маньчжурскі інцыдэнт, які спрычыніўся да японскае акупацыі Маньчжурыі
  • 1998 — утварылася Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Пагоня - дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.
    Пагоня - дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.

    19 верасьня:

  • 1356 — ангельцы разьбілі французаў у бітве пры Пуат’е
  • 1794 — падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем атрады Рэчы Паспалітай
  • 1928 — у Нью-Ёрку адбылася прэм’ера першага мультфільму зь Мікі Маўсам
  • 1958Элвіс Прэсьлі адправіўся на ваенную службу ў Нямеччыну
  • 1991Станіслаў Шушкевіч абраны старшынём Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь, зацьверджаныя афіцыйная назва беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Постаці Канскага кінафэстывалю
    Постаці Канскага кінафэстывалю

    20 верасьня:

  • 1187 — султан Саладын распачаў аблогу Ерусаліму, занятага крыжакамі
  • 1870 — з уваходам італьянскіх войскаў у Рым завяршылася аб’яднаньне Італіі
  • 1945 — у Менску адкрыўся Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы
  • 1946 — стартаваў першы Канскі кінафэстываль
  • 1950 — у Нью-Ёрку выйшаў першы нумар газэты «Беларус»
  • 1954кампіляцыя і запуск першае праграмы, напісанае на «Фартране»
  • 2001 — дзеля пашырэньня МКАДу ўлады Менску пачалі нішчыць урочышча Курапаты, па чым паўстаў рух у абарону мясьціны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Джон Рональд Руэл Толкін, 1916 год
    Джон Рональд Руэл Толкін, 1916 год

    21 верасьня:

  • 862ноўгарадцы паклікалі на княжаньне трох братоў з варагаўРурыка, Сіневуса і Трувара
  • 1490Уладыслаў II Ягелончык (сын вялікалітоўскага князя Казімера Ягелончыка) у Сталічным Белаградзе каранаваны на вугорскага караля
  • 1933 — у Бэрліне распачаўся судовы працэс па справе падпалу Райхстагу
  • 1937 — пабачыла сьвет кніга Дж. Р. Р. Толкіна (на выяве) «Хобіт, або Туды і назад»
  • 1943 — у ноч на 22 верасьня ад выбуху міны, якую прычапіла да спружынаў ягонага ложка пакаёўка і падпольшчыца Алена Мазанік, загінуў кіраўнік нямецкай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі гаўляйтэр Вільгельм Кубэ
  • 1964Мальта атрымала незалежнасьць ад Аб’яднанага каралеўства
  • 1991Армэнія атрымала незалежнасьць ад Савецкага Саюзу
  • 1993прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын распусьціў Вярхоўны Савет
  • 1995 — «цуд малака»: па ўсім сьвеце фігуры індуісцкіх багоў у храмах паглыналі ахвяраванае ім малако
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Супольны нацысцка-бальшавіцкі парад у Берасьці
    Супольны нацысцка-бальшавіцкі парад у Берасьці

    22 верасьня: Эўрапейскі дзень без аўтамабіля, Дзень незалежнасьці Баўгарыі

  • 1236 — адбылася бітва пад Шаўлямі, вынікам якой сталася спыненьне існаваньня ордэна мечаносцаў
  • 1792 — першы дзень францускага рэспубліканскага календара
  • 1862 — прэзыдэнт ЗША Абрагам Лінкальн абвясьціў свабоду для нявольнікаў
  • 1919Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны зладзіла ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школаў
  • 1939 — супольны нацысцка-бальшавіцкі парад у Берасьці (на выяве)
  • 1972 — утварыўся Коласаўскі заказьнік
  • 1980 — уварваньне войскаў Садама Хусэйна ў Іран
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    23 верасьня:

  • 1492 — адбылася каранацыя Яна I Ольбрахта
  • 1608 — атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага (лісоўчыкі) пачалі аблогу Тройца-Сергіевага манастыру
  • 1669 — імпэратар Леапольд I Габсбург заснаваў унівэрсытэт у Загрэбе
  • 1846 — адкрытая плянэта Нэптун
  • 1868Пуэрта-Рыка абвясьціла незалежнасьць
  • 1889 — заснаваная фірма «Nintendo Koppai» (цяпер «Nintendo»)
  • 1913францускі пілёт Ралян Гарос упершыню перасёк на самалёце Міжземнае мора
  • 1939 — на Сусьветным кірмашы ў Нью-Ёрку закладзеная капсула часу, якую трэба адчыніць у 6939 годзе. У капсулу ўклалі жаночы капялюш, мужчынскую курыльную трубку і 1100 мікрафільмаў
  • 1985 — у Парыжы адчынены музэй Паблё Пікаса
  • 2002 — выйшла першая вэрсія браўзэру Mozilla Firefox (пад назвай «Phoenix 0.1»)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бітва пад Сыраямай
    Бітва пад Сыраямай

    24 верасьня:

  • 622 — прарок Мухамад прыбыў у Ясрыб
  • 1654Трынаццацігадовая вайна: войскі Маскоўскае дзяржавы спалілі шэраг вёсак на Тураўшчыне
  • 1664 — брытанская экспэдыцыя захапіла галяндзкую калёнію Новы Амстэрдам
  • 1852 — францускі вынаходнік Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі
  • 1877 — з узяцьцем Кагасімы (на выяве) войскі ўраду Японіі здушылі Сацумскае паўстаньне; «апошні самурай» учыніў сэпуку
  • 1880 — у Менску ўпершыню з ініцыятывы саміх месьцічаў, а ня ўладаў, утварылася Музычна-літаратурнае таварыства
  • 1960 — у ЗША спусьцілі на ваду першы атамны авіяносец «Энтэрпрайз»
  • 1991 — рэліз альбому «Nevermind» рок-гурту Nirvana
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Васка Нуньнес дэ Бальбоа
    Васка Нуньнес дэ Бальбоа

    25 верасьня:

  • 1066бітва пад Стамфард-Брыдж спыніла ўварваньне вікінгаў у Ангельшчыну
  • 1396 — параза «апошняга крыжовага паходу» ў гісторыі сярэднявечнае Эўропы
  • 1493Хрыстафор Калюмб выправіўся ў сваё падарожжа да берагоў Амэрыкі
  • 1513 — гішпанскі канкістадор Васка Нуньнес дэ Бальбоа (на выяве) зь вяршыні камлюка Дар’ен першым з эўрапейцаў пабачыў Ціхі акіян
  • 1555Аўгсбурскі рэлігійны мір гарантаваў свабоду веры для імпэрскіх станаў
  • 1921 — у Празе распачалася беларуская нацыянальная палітычная нарада
  • 1951Сталінскія рэпрэсіі: у савецкім канцэнтрацыйным лягеры загінуў Вячаслаў Лаўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага студэнцкага руху
  • 1956 — увод у эксплюатацыю першага трансатлянтычнага тэлефоннага кабэлю (TAT-1)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сучасная мадэль «Залатой лані»
    Сучасная мадэль «Залатой лані»

    26 верасьня: Эўрапейскі дзень моваў

  • 1580 — ангельскі мараплавец Фрэнсіс Дрэйк вярнуўся ў Плімут з падарожжа вакол сьвету на галеоне «Залатая лань» (на выяве)
  • 1629 — складаньне Альтмарцкага міру паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй
  • 1655Трынаццацігадовая вайна: войскі Маскоўскае дзяржавы спалілі Давыд-Гарадок
  • 1687 — у часе аблогі Атэнаў артылерыя Вэнэцыянскае рэспублікі часткова пашкодзіла Партэнон
  • 1990 — утварэньне Беларускага таварыства архівістаў
  • 1991 — распачаўся экспэрымэнт «Біясфэра-2»
  • 1995 — прыняцьце Ўкраіны ў Раду Эўропы
  • 2001 — заснаваньне Польскае Вікіпэдыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бітва пад Кірхгольмам
    Бітва пад Кірхгольмам

    27 верасьня:

    праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Падпісаньне Пакту Молатава-Рыбэнтропа
    Падпісаньне Пакту Молатава-Рыбэнтропа

    28 верасьня:

  • 1066 — пачатак нармандзкае заваёвы Ангельшчыны
  • 1542 — партугальскі мараплавец Жуан Кабрылью першым з эўрапейцаў прайшоў уздоўж узьбярэжжа Каліфорніі
  • 1708Вялікая Паўночная вайна: на загад цара маскоўскага Пятра I расейскія войскі спалілі Віцебск
  • 1896 — браты Патэ заснавалі ў прадмесьці Парыжу адну зь першых кінастудыяў
  • 1937 — савецкія карныя ворганы расстралялі Ўладзіслава Галубка, беларускага тэатральнага дзеяча
  • 1939 — абаронцы Варшавы капітулявалі перад нацыстамі, тым часам у Маскве Трэці Райх і СССР падпісалі дамову аб сяброўстве і супольнай граніцы (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Тадэвуш Касьцюшк
    Тадэвуш Касьцюшк

    29 верасьня:

  • 1529 — набыў сілу I Статут Вялікага Княства Літоўскага
  • 1654Трынаццацігадовая вайна: па 2-месячнай аблозе войскі Маскоўскае дзяржавы змусілі абаронцаў Смаленску да капітуляцыі
  • 1669 — адбылася каранацыя Міхала Вішнявецкага
  • 1794Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: кіраўнік выступленьня (на выяве) прыбыў у Горадню, дзе на наступны дзень узнагародзіў сваіх паплечнікаў
  • 1911Італія абвясьціла вайну Асманскае імпэрыі
  • 1918I Сусьветная вайна: Антанта прарвала лінію Гіндэнбурга
  • 1932 — у Нью-Ёрку зьнялі вядомую фатаграфію «Абед на хмарачосе»
  • 1954 — заснаваньне Эўрапейскае арганізацыі зь ядзерных дасьледаваньняў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Канэктар 8P8C
    Канэктар 8P8C

    30 верасьня: Міжнародны дзень перакладніка

  • 1472Ёган Гутэнбэрг надрукаваў першую кнігу — Біблію
  • 1632 — нарадзіўся Рабінзон Круза — герой аднайменнага рамана Даніеля Дэфо
  • 1791 — у Вене адбылася прэм’ера опэры В. А. Моцарта «Чароўная флейта»
  • 1938 — складаньне Мюнхэнскае дамовы, паводле якой Трэці Райх атрымаў кантроль над Судэцкім краем Чэхаславаччыны
  • 1980 — публікацыя стандарту Ethernet (на выяве)
  • 2001 — японскія дасьледнікі зрабілі першыя здымкі гіганцкага кальмара ў прыродных умовах
  • 2005 — адна з дацкіх газэтаў надрукавала скандальныя карыкатуры на прарока Мухамада
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя