Маньчжурыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Маньчжурыі

     Кітайскія правінцыі Хэйлунцзян, Гірын і Ляонін

     Унутраная Манголія

     ЯАВ, Прыморскі і Хабараўскі краі, Амурская вобл.

Нацыянальны герой Маньчжураў, першы імпэратар дынастыі Цын — Нурхаці

Маньчжу́рыя (Манджу́рыя, па-маньчжурску: Manju, па-кітайску: 满洲地区) — у мінулым краіна і гістарычны рэгіён ва Ўсходняй Азіі. У цяперашні час падзеленая паміж Расеяй і Кітаем. Маньчжурыю месьціцца на тэрыторыі сучасных кітайскіх правінцый Ляонін, Гірын, Хэйлунцзян, на ўсходзе Унутраная Манголія, на поўначы Хэбэй, а таксама Прыморскага і Хабараўскага краёў, Амурскай вобласьці і ўсходніх раёнаў Манголіі. Маньчжурыя зьяўляецца бацькаўшчынай для вялікай колькасьці качэўных народаў Усходняй Азіі, у прыватнасьці чжурчжэняў, якія зь XVII стагодзьдзя называюцца маньчжурамі. Апошнія былі заснавальнікамі наівялікшай азіяцкай імпэрыі XVII—XIX стагодзьдзяў — Цын, а таксама Маньчжурскай дзяржавы ў першай палове XX стагодзьдзя ў 1932—1945 рр. Дзяржава была створаная з дазволу японскай акупацыйнай адміністрацыі і ў будучыні ня мела сапраўднай незалежнасьці, кіравалася японцамі. Маньчжоу-го спыніла сваё існаваньне 19 жніўня 1945 року, калі савецкімі войскамі ў Мукдэні быў захоплены імпэратар Пу І. Пасьля Маньжурыя была падзелена паміж Кітаем і РСФСР. У цяперашні час ўладамі Кітаю не вітаецца ўжываньне слова Маньчжурыя, часьцей сустракаецца словазлучэньне «колішняя Маньчжурыя» або «Паўночна-ўсходні Кітай». Гэтая зьява выкліканая сэпаратысцкімі настроямі, якія прысутнічаюць у рэгіёне.