Перайсьці да зьместу

Сантус (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сантус
Поўная назва Santos Futebol Clube
Заснаваны 1912
Горад Сантус, Бразылія
Стадыён Эстадыю Ўрбану Калдэйра
Умяшчальнасьць: 16 068
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2024 Сэрыя Б, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
santosfc.com.br (парт.)

«Са́нтус» (па-партугальску: Santos Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сантус, базуецца ў квартале Віла Бэлміру. Акрамя чэмпіянату Бразыліі выступае ў Лізе Паўліста, якая ёсьць першынством штату Сан-Паўлу.

Клюб быў заснаваны ў 1912 годзе з ініцыятывы трох аматараў спорту Раймунду Маркеса, Марыю Фэраза дэ Кампуса і Аржэміру дэ Соўзы Жуніёра, бо дагэтуль спартовых клюбаў у горадзе не ставала. З таго часу «Сантус» стаў адным з самых пасьпяховых бразыльскіх клюбаў, стаўшы сымбалем Жога Баніту (бел. прыгожая гульня) у футбольнай культуры. Залатыя часы прыпалі на 1960-я, калі за клюб гулялі таленавітыя гульцы, як то Жылмар, Маўру Рамус, Мэнгалвію, Каўтыньню, Пэпэ і Пэле, апошні зь якіх быў названы Міжнародным алімпійскім камітэтам «Спартоўцам стагодзьдзя»[1] і шырока прызнаны як лепшы і найбольш дасканалы футбаліст у гісторыі гульні. Менавіта гэтыя гульцы паспрыялі таму, што ў 1962 годзе «Сантус» здабыў адразу 2 тытулы і 2 кубкі, атрымаўшы перамогу ў Лізе Паўліста і Сэрыі А, а таксама здабыўшы Кубак Лібэртадорэс і Кубак Эўропы/Паўднёвай Амэрыцы[2]. 20 студзеня 1998 году «Сантус» стаў першым клюбам у сьвеце, які дасягнуў мяжы 10 тысячаў галоў за ўсю гісторыю футболу[3], такім чынам клюб быў прызнаны ФІФА адным з самых пасьпяховых клюбаў XX стагодзьдзя.

Звычайнымі колерамі «Сантуса» ёсьць белыя кашулі, зь белымі шортамі і шкарпэткамі. У 2013 годзе клюб зьяўляўся другім самым каштоўным клюбам Бразыліі і Паўднёвай Амэрыкі, а таксама займаў 38-ы радок у сьпісе самых каштоўных клюбаў у сьвеце паводле зьвестак кансалтангавай агенцыі Brand Finance. Што тычыцца прыбытку, «Сантас» зьяўляўся чацьвёртым самым заможным спартовым клюбам Бразыліі, бо ў 2012 годзе гадавы абарот клюбу складаў звыш за 114 мільёнаў даляраў[4]. Галоўнымі супернікамі клюбу ёсьць «Карынтыянс», «Палмэйрас» і «Сан-Паўлу». Самым вядомым гімнам «Сантуса» ёсьць кампазыцыя «Леан-ду-Мар», якую напісаў Манжэры Нэту.

У пачатку XX стагодзьдзя горад Сантус набыў вялікае значэньне для Бразыліі. Ягоны порт стаў адным з найбуйнейшых у сьвеце, а кава, асноўны прадукт у тыя часы, была найбольш экспартаваным прадуктам краіны[5]. З прытокам прыбыткаў заможныя асобы гораду сталі ўсё больш зацікаўлены ў тым, каб горад быў прадстаўлены ў спорце. У Сантусе былі шырока прадстаўленыя ў першую чаргу водныя віды спорту, такія як акадэмічнае веславаньне, які на той час звычайна быў найбольш папулярным відам сярод моладзі, але тут жа былі дастаткова моцныя футбольныя клюбы.

«Сантус» у 1913 годзе.

Аднак у 1910 годзе «Атлетыку Інтэрнасьянал» быў ліквідаваны, а ў 1911 годзе «Амэрыкану» пераехаў у Сан-Паўлу. Паколькі мясцовыя студэнты былі незадаволеныя такімі падзеямі, у сядзібе клюбу Канкордыя адбылася сустрэча з мэтай стварэньня новай футбольнай каманды[6]. Сход доўжыўся 14 гадзінаў, а сярод галоўных прадстаўнікоў на ім былі мясцовыя спартоўцы Раймунду Маркес Франсішку, Марыю Фэрас дэ Кампус і Аржэміру дэ Соўза Жуніяр[6]. Падчас сустрэчы ўзьніклі сумневы адносна назвы, якую варта было надаць клюбу. Было прапанавана некалькі варыянтаў, але аднагалосна была ўхваленая назва «Сантус»[6]. Такім чынам, клюб афіцыйна паўстаў 14 красавіка 1912 году, за некалькі гадзінаў да таго, як Тытанік затануў у Атлянтычным акіяне.

Першая зорка клюбу Аракен Патуска.

Першы таварыскі матч клюбу адбыўся 23 чэрвеня 1912 году на полі Віла Макуку супраць мясцовага клюбу пад назвай «Тэрэза». «Сантус» перамог зь лікам 2:1. Першы гол за «сантыстаў» правёў Анаклету Фэрамэнта да Сылва, а пазьней яшчэ адзін правёў Жэраўле Марэйра Рыбэйру. Першы афіцыйны ж матч быў згуляны 15 верасьня таго ж году, у якім «Сантус» перамог зь лікам 3:2. Арналду Сылвэйра, які быў адным з заснавальнікаў «Сантуса», забіў першы афіцыйны гол клюбу. У 1913 годзе каманда дэбютавала ў Лізе Паўлісты, дзе 1 чэрвеня была разгромленая «Германіяй» зь лікам 8:2. Сваю першую перамогу «Сантус» здабыў у сустрэчы супраць «Карынтыянсу» зь лікам 3:6, але паразы ад «Інтэрнасьёналу» і «Амэрыкану» зь лікам 5:1 і 6:1 адпаведна, а таксама высокі кошт паездак, вымусілі каманду адмовіцца ад турніру[7]. У 1914 годзе праз благі фінансавы стан «Сантус» гуляў толькі таварыскія матчы.

Паміж сэзонамі 1917 і 1926 гадоў «Сантус» уважаўся таленавітай камандай, але максымум узьнімаўся толькі на чацьвертае месца. Сытуацыя зьмянілася ў 1927 годзе, а першым сапраўднай зоркай каманды стаў Аракен Патуска, які быў сынам першага прэзыдэнта «Сантуса». Ён жа стаў першым «сантыстам», які быў запрошаны да складу зборнай Бразыліі на першы чэмпіянат сьвету 1930 году. Футбаліст згуляў адзін матч супраць зборнай Югаславіі. «Сантус» увайшоў у час нестабільных вынікаў, што супала зь пераходам клюбу да прафэсіяналізму. У 1933 годзе прэзыдэнт «Сантуса» публічна абвесьціў, што клюб набыў прафэсійны статус. Пасьля гэтага ў 1935 годзе адбыўся першы вялікі посьпех клюбу, якім стаў тытул чэмпіёнаў штату. Пасьля гэтага многія ключавыя гульцы каманды-пераможцы пакінулі клюб, а пасьля сыходу Патускі ў 1937 годзе вынікі значна пагоршыліся.

Першая эмблема «Сантуса».
1961, 1962, 1963, 1964, 1965, 1968, 2002, 2004
2010
1935, 1955, 1956, 1958, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967,
1968, 1969, 1973, 1978, 1984, 2006, 2007, 2010, 2011, 2012,
2015, 2016
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 5
1959, 1963, 1964, 1966, 1997
1962, 1963, 2011
1998
1962, 1963
Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Бразыліі Аб Зэ Івалду Edit this on Wikidata (ар. Крузэйру) 1997
2 Сьцяг Бразыліі Аб Майке Edit this on Wikidata 1992
3 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Басу Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Бразыліі ПА Жуан Шміт Edit this on Wikidata 1993
6 Сьцяг Бразыліі ПА Зэ Рафаэл Edit this on Wikidata 1993
7 Сьцяг Бразыліі Нап Рабіньню Жуніяр Edit this on Wikidata 2007
8 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Тамас Рынкон Edit this on Wikidata 1988
9 Сьцяг Бразыліі Нап Тыкіньню Суарэс Edit this on Wikidata 1991
10 Сьцяг Бразыліі ПА Нэймар (капітан) 1992
11 Сьцяг Бразыліі Нап Гільермэ Edit this on Wikidata 1995
12 Сьцяг Бразыліі Бр Д’ёгенэс 2001
14 Сьцяг Бразыліі Аб Луан Пэрэс Edit this on Wikidata 1994
15 Сьцяг Бразыліі ПА Віліян Аран Edit this on Wikidata 1992
16 Сьцяг Бразыліі ПА Тасіяну Edit this on Wikidata 1995
17 Сьцяг Парагваю Нап Густава Кабальера Edit this on Wikidata 2001
18 Сьцяг Бразыліі Аб Ігар Вінісіюс Edit this on Wikidata 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Аргентыны Нап Ляўтара Дыяс Edit this on Wikidata (ар. Крузэйру) 1998
20 Сьцяг Бразыліі ПА Ян Карвальлю Edit this on Wikidata 2004
22 Сьцяг Аргентыны Нап Альвара Барэаль Edit this on Wikidata (ар. Цынцынаці) 2000
25 Сьцяг Бразыліі Аб Луізан Edit this on Wikidata 2003
29 Сьцяг Бразыліі ПА Віктар Уга Edit this on Wikidata (ар. Фламэнгу) 2004
30 Сьцяг Бразыліі Аб Вінісіюс Ліра Edit this on Wikidata 2007
31 Сьцяг Аргентыны Аб Гансалё Эскабар Edit this on Wikidata 1997
32 Сьцяг Аргентыны Нап Бэнхамін Рольэйсэр Edit this on Wikidata 2000
33 Сьцяг Бразыліі Аб Соўза Edit this on Wikidata 2006
41 Сьцяг Бразыліі Нап Матэўс Шавіер 2007
44 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Пэдру Шэрмонт Edit this on Wikidata 2006
49 Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел Бантэмпа Edit this on Wikidata 2005
77 Сьцяг Бразыліі Бр Габрыел Бразан Edit this on Wikidata 2000
98 Сьцяг Аргентыны Аб Адоніс Фрыяс Edit this on Wikidata 1998
Сьцяг Парагваю Аб Алексіс Дуартэ Edit this on Wikidata 2000
Сьцяг Бразыліі Нап Андрэй Кінтыну 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]