Вялейскае вадасховішча
Вадасховішча
Вялейскае
| |||||||||||||||||||||
Месцазнаходжаньне Вялейскага вадасховішча
![]() ![]() Вялейскае |
Вялейскае вадасховішча (Вялейскае мора) — вадасховішча ў складзе Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, найбуйнейшае ў Беларусі. Знаходзіцца ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на ўсход ад м. Вялейка. Месьціцца на зьліцьці Вяльлі з Сэрваччу, Ільліяй, Касуткай.
У 1968 годзе пачалі будаўніцтва, пры якім затапілі 9 вёсак[1]. Для павелічэньня водазабесьпячэньня Менску перакінулі частку сьцёку больш паўнаводных рэк Беларусі ў раку Сьвіслач. Адначасова з будаўніцтвам вадасховішча зрабілі водны канал, па якім цяпер воды Вяльлі перакідваюцца ў Сьвіслач з уздымам на ўзровень больш за 70 мэтраў. У 1973 г. перакрылі раку Вяльлю. У пачатку 1975 г. воды вадасховішча накіравалі па канале да сталіцы. Штогадовы скід вады складае ў сярэднім 575 млн тон. У вадасховішча ўпадаюць рэкі Жучка, Орпа і Грэзьніца. Уздоўж берагоў горад Вялейка і вёскі Чыжэвічы, Рабунь, Сосенка.
На плаціне вадасховішча разьмешчаная Вялейская ГЭС. У кастрычніку 1995 году было пачатае ейнае будаўніцтва, а ў красавіку 1998 году першая чарга ГЭС была ўведзена ў эксплюатацыю з падлучэньнем у энэргасыстэму «Менскэнэрга». У красавіку 2002 году ўведзеная другая чарга. Агульная ўсталяваная магутнасьць ГЭС складае 1000 кВт. За год выпрацоўваецца 7,5 млн кВт электраэнэргіі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Тацяна Лазоўская. Памяці былых вёсак // Мясцовае самакіраваньне. — 3 траўня 2012. — № 9 (281). — С. 1.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялейскае вадасховішча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў