Музэй беларускага кнігадрукаваньня
Музэй беларускага кнігадрукаваньня | |
28 траўня 2012 г. | |
Філія | Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка |
---|---|
Філіі | Музэй-бібліятэка Сімяона Полацкага |
Месцазнаходжаньне | Полацак, Беларусь |
Адрас | 211400, вул. Ніжне-Пакроўская, д. 22 |
Тэматыка калекцыі | кнігі |
Велічыня калекцыі | 2500 экспанатаў |
Плошча экспазыцыі | 928 м² |
Створаны | 8 верасьня 1990 (34 гады таму) |
Загадніца | Алена Шумовіч |
Геаграфічныя каардынаты | 55°29′01″ пн. ш. 28°46′05″ у. д. / 55.48361° пн. ш. 28.76806° у. д.Каардынаты: 55°29′01″ пн. ш. 28°46′05″ у. д. / 55.48361° пн. ш. 28.76806° у. д. |
Музэй беларускага кнігадрукаваньня | |
book.polotsk.museum.by |
Музэ́й белару́скага кнігадрукава́ньня — музэй, заснаваны ў верасьні 1990 году ў будынку былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра. На 2017 год быў адной з 11 філіяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка. Зьяўляўся адзіным музэем Беларусі, прысьвечаным кнігадрукаваньню. Экспазыцыя музэю разьмяшчаецца ў 15 залях, на 2-х паверхах. Большасьць экскурсіяў праводзяць на беларускай мове[1]. Мастацкае рашэньне экспазыцыі пры заснаваньні ажыцьцявілі мастакі Сяргей Дзьмітрыеў і Ігар Куржалаў[2]. Музэй працуе з аўторка па нядзелю: з восені па вясну час працы 10:00-17:00, улетку — 10:00-18:00[3]. З 1 студзеня 2017 г. цана квітка складала 5 рублёў, экскурсійнага абслугоўваньня групы да 25 чалавек — 16 рублёў, экскурсіі з аўдыёгідам — 7 рублёў 50 капеек[4].
Экспанаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2017 год у музэі выстаўляліся рукапісныя скруткі і кнігі, прылады стварэньня пісьменнасьці і пісьмовыя прыстасаваньні, кніжныя ілюстрацыі і паліграфічнае абсталяваньне. Найбольшую частку экспанатаў складалі рукапісныя, старадрукаваныя і сучасныя кнігі. Сярод старадрукаў пераважалі выданьні кірылічным і лацінскім шрыфтом, сярод іх «Эвангельле навучальнае» (Вільня: Друкарня Мамонічаў, 1595), «12 прамоваў» Гераніма Фалецкага (Вэнэцыя: Выдавецтва Альдаў, 1558) і «Мінэя агульная» (Масква, 1628). Сучасныя выданьні ўлучалі кнігі-ляўрэаты штогадовага конкурса «Мастацтва кнігі», якая ладзіцца ў Менску з 1960 году. Таксама ў музэі выстаўляліся буклеты, газэты, календары, лістоўкі, паштоўкі і часопісы[1].
Шэраг заляў зьмяшчаў пісьмовыя прыборы мінулых стагодзьдзяў, друкарскі станок, папяровы прэс, падсьвечнікі, пісьмовыя прыналежнасьці і прылады для пісьма: ад пісала і гусінага пяра да сучасных аўтаматычных асадак. У музэі таксама абсталявалі: скрыпторый — майстэрню перапісвальніка кніг; друкарню і інтэр’ер кабінэта пісьменьніка 17-18 стагодзьдзяў, майстэрню мастака-афармляльніка. У апошняй залі музэю разьмясьцілі скульптуру Паўла Вайніцкага «Прысьвячэньне роднаму слову»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Музэй беларускага кнігадрукаваньня // Музэй беларускага кнігадрукаваньня, 11 траўня 2009 г. Праверана 9 чэрвеня 2017 г.
- ^ Алесь Аркуш. Дзесяць гадоў таму // Наша ніва : газэта. — 11 верасьня 2000. — № 37 (194). — С. 10. — ISSN 1819-1614.
- ^ Адрас і час працы // Музэй беларускага кнігадрукаваньня, 11 траўня 2009 г. Праверана 9 чэрвеня 2017 г.
- ^ Цэны на білеты і экскурсійнае абслугоўваньне // Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, 14 жніўня 2012 г. Праверана 9 чэрвеня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэй беларускага кнігадрукаваньня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Навіны // Музэй беларускага кнігадрукаваньня, 8 чэрвеня 2017 г. Праверана 9 чэрвеня 2017 г.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000617 |