Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/27 верасьня
Выгляд
- 1422 — складаньне Мельнскага міру паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога
- 1605 — у бітве пад Кірхгольмам войскі Рэчы Паспалітай (у асноўным сілы Вялікага Княства Літоўскага) пад камандаю гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча здабылі вырашальную перамогу над колькасна большымі войскамі Швэцыі
- 1821 — Мэксыка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі
- 1905 — у рэдакцыю часопіса «Annalen der Physik» дасланы артыкул Альбэрта Айнштайна, дзе ўпершыню месьцілася раўнаньне E=mc²
- 1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск
- 1940 — Нямеччына, Італія і Японія падпісалі Траісты пакт
- 1977 — увод у эксплюатацыю Чарнобыльскае АЭС, першае атамнае электрастанцыі Ўкраіны
- 1983 — амэрыканскі праграміст Рычард Столман абвясьціў, што ў рамках праекту GNU варта стварыць Unix-сумяшчальную апэрацыйную сыстэму
- 1997 — апошні сэанс сувязі з апаратам Mars Pathfinder, які дасьледаваў паверхню Марса
Архіў · Сёньня 24 лістапада 2024 году · Абнавіць гэтую старонку