25 верасьня
Выгляд
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
25 ве́расьня — 269-ы дзень году (268-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 98 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1818 — у лёнданскім шпіталі адбылося першае ў гісторыі пераліваньне крыві, пры якім выкарыстоўвалася чалавечая кроў, а ня кроў жывёлаў, як гэта было раней
- 1921 — у Празе пачалася Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя. На Канфэрэнцыі прысутнічалі 37 дэлегатаў ад арганізацыяў і партыяў Заходняй Беларусі ды шмат якіх краінаў Эўропы. Канфэрэнцыя пацьвердзіла, што адзіным заканадаўчым органам для Беларусі зьяўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
- 1924 — напад на цягнік каля Лунінца
- 1926 — заснаваны клюб НХЛ «Дэтройт Рэд Ўінгс»
- 1992 — у Менску адбылася першая, пасьля забароны КПСС, кансультацыйная нарада камуністаў краінаў СНД
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1866 — Томас Гант Морган, амэрыканскі генэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1933)
- 1875 — Сяргей Паўловіч, багаслоў, пэдагог, перакладчык, актыўны дзяяч у галіне царкоўнае асьветы
- 1895 — Ванда Лявіцкая, беларуская пісьменьніца, перакладніца, настаўніца, выхавацелька
- 1897 — Ўільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік
- 1906 — Дзьмітры Шастаковіч, расейскі кампазытар
- 1919 — Панцеляймон Селіванаў, беларускі гісторык
- 1932 — Адольфа Суарэс, гішпанскі палітык, былы Прэзыдэнт Ураду Гішпаніі (1976—1981)
- 1938 — Вячка Целеш, беларускі мастак, гісторык і пісьменьнік у Латвіі
- 1947 — Уладзімер Дражын, беларускі палітык і дыплямат
- 1951 — Пэдра Альмадовар, гішпанскі кінэматаграфіст
- 1969 — Кэтрын Зэта-Джонс, валійская кінаакторка
- 1978 — Рыкарда Гарднэр, ямайскі футбаліст паўабаронца ангельскага клюбу «Болтан Ўандэрэрз» і нацыянальнай зборнай Ямайкі
- 1980 — Нікола Жыгіч, сэрбскі футбольны гулец ангельскага клюбу «Бірмінггэм Сіці», чалец нацыянальнай каманды Сэрбіі
- 1982 — Сяргей Сахарук, беларускі футбольны брамнік
- 1983 — Наомі Расэл, амэрыканская порнаакторка чэска-габрэйскага паходжаньня
- 1990 — Тацяна Шапуцька, беларуская моладзевая дзяячка, прэс-сакратар «Маладога Фронту»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1544 — Валерыюс Кордус, нямецкі доктар і навукоўца
- 1798 — Антоні Касакоўскі, гербу Сьляпы воран — інфлянцкі кашталян, пасол Чатырохгадовага Сойма
- 1965 — Міхась Маскалік, беларускі каталіцкі сьвятар усходняга абраду
- 1970 — Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменьнік
- 1980 — Джон Бонэм, барабаншчык Led Zeppelin
- 1980 — Марыя Ундэр, эстонская паэтка, перакладніца
- 2003 — Юры Сянкевіч, расейскі падарожнік, урач, журналіст, кіраўнік тэлеперадачы «Клюб падарожнікаў»
- 2004 — Майкл Дэвіс, брытанскі каталіцкі вучоны й публіцыст
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 верасьня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў