Гіт-парад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Гіт-парад ці чарт — апублікаваны сьпіс найбольш папулярных у пэўны пэрыяд мэдыяпрадуктаў (музыка, кнігі, кіно, гульні). Як правіла, сьпісы гіт-парадаў складаюцца ня больш, чым з 10—20 пунктаў, якія разьмяшчаюцца па меры зьмяншэньня паказчыкаў. Парамэтры гіт-параду вызначаюцца інфармацыяй аб продажах; таксама існуюць крытэрыі пройгрышу музычных кампазыцый на радыё (у музычных гіт-парадах), дадзеных па відэа- і кінапракату (у кінаіндустрыі). Часовы пэрыяд звычайна тыдзень, радзей месяц. Літаральна «хіт-парад» азначае сьпіс хітоў — гэта значыць найбольш папулярных мэдыяпрадуктаў.