Канцэнтрацыйны лягер
Канцэнтрацы́йны ля́гер, скарочана канцлягер (ад анг. concentration — «засяроджаньне, збор») — тэрмін, які вызначае адмыслова створаны цэнтар масавага прымусовага зьняволеньня і ўтрыманьня наступных катэгорыяў грамадзян розных краінаў:
- ваеннапалонных і інтэрнаваных у час вайны;
- палітычных вязьняў за некаторымі дыктатарскімі рэжымамі, у пазасудовым парадку;
- асобаў, зьняволенных паводле нацыянальнай ці іншай прыкметы;
- закладнікаў, зазвычай у час грамадзянскіх войнаў ці акупацыі;
- прызначаных да ліквідацыі ў лягерох сьмерці (у нацыскай Нямеччыне).
Тэрмін «канцэнтрацыйны лягер» быў упершыню ўжыты ў час ангельска-бурскай вайны і быў скарыстаны ангельскай арміяй для ўтрыманьня бурскіх сялянаў, якія канцэнтравалася ў лягерох для прадухіленьня падтрымкі партызанаў [1][2]. Тэрмін, які першапачаткова ўжываўся звычайна да месцаў зьняволеньня ваеннапалонных і інтэрнаваных асобаў, у наш час ён асацыюецца ў першую чаргу з канцэнтрацыйнымі лягерамі Трэцяга Райху, таму цяпер успрымаецца як месца масавага зьняволеньня з надзвычай жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня [3].
Тэрмін у былыя часы таксама выкарыстоўваўся зь іншым сэнсам. Гэтак, у 1904—1914, калі паток імігрантаў у Новы сьвет перавышаў 5000 чалавек на дзень, «канцэнтрацыйнымі лягерамі» ў ЗША называліся лягеры для часовага разьмеркаваньня імігрантаў.
Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 лютага 1930 году савецкія ўлады ў рэчышчы палітыкі масавых рэпрэсіяў разаслалі сваіх структурам у Беларусі наступную пастанову з ўпамінаньнем савецкіх канцэнтрацыйных лягераў[4]:
![]() |
Контр-рэвалюцыйны кулацкі актыў — павінен быць немедленна ліквідаваны шляхам заключэння ў конц. лагеры | ![]() |
У час Другой сусьветнай вайны нацысты стварылі ў Беларусі 191 канцэнтрацыйны лягер[5], у тым ліку 16 дзіцячых[6]. На жнівень 2013 году ў Беларусі пражывала звыш 30 600 былых вязьняў нямецкіх канцэнтрацыйных лягераў[7].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Concentration Camp. The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition, 2008. Columbia University Press.
- ^ Concentration Camps during the South African / Boer War, 1899-1902 (анг.)
- ^ Кузняцоў І. Таталітарызм. Курс лекцыяў. Лекцыя №4 // Беларускі Калегіюм.
- ^ Чапля Ч. Спецпоселенцы. Кто и почему 90 лет назад принудительно выселил из Беларуси ее элиту, TUT.BY, 5.03.2010 г.
- ^ Дзядзюля А. Сапраўдны твар вайны яшчэ трэба намаляваць // Зьвязда : газэта. — 30 чэрвеня 2011. — № 121 (26985). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Навіцкая Г. Школьныя парты пад адкрытым небам // Голас Радзімы : газэта. — 11 траўня 2012. — № 16 (3280).
- ^ Дрыла Н. Пачалася распрацоўка праекта ўказа аб матэрыяльнай дапамозе ветэранам вайны // Зьвязда : газэта. — 1 жніўня 2013. — № 141 (27506). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Канцэнтрацыйны лягер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |