Флявіюс Бэлізарыюс (па-грэцку: Φλάβιος Βελισάριος; 493, Тракія — 13 сакавіка 565) — вядомы бізантыйскі вайскавод армянскага паходжаньня, паплечнік імпэратара Юстыніяна I. Згуляў ключавую ролю ў працэсе адваёвы значнай часткі міжземнаморскай тэрыторыі, якая належала была, зьнішчанай за стагодзьдзе да таго, Заходняй Рымскай імпэрыі. Празь ягоныя ваенныя посьпехі атрымаў мянушку «Апошні з рымлянаў».